Знайсці
23.01.2021 / 18:57РусŁacБел

У сотні маленькіх і вялікіх гарадоў Расіі прайшлі мітынгі ў падтрымку Навальнага ФОТА, ВІДЭА

Акцыі ў падтрымку арыштаванага Аляксея Навальнага прайшлі па ўсёй Расіі. Складана ацаніць агульную колькасць удзельнікаў — у розных гарадах яна вагалася ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч. Па ацэнках Reuters, у Маскве на вуліцы выйшла каля 40 тысяч чалавек. 

Па стане на 19:40 арганізацыя ОВД-інфо паведамляла пра 2131 затрыманага амаль у 100 розных гарадах Расіі. Найбольш затрыманых у Маскве (795), Санкт-Пецярбургу (309) і Новасібірску (95). 

Агляднае відэа, як праходзілі мітынгі ў найбуйнейшых гарадах Расіі. 

Каля 50 чалавек выйшлі нават у Якуцку, нягледзячы на анамальныя маразы (тэмпература ў горадзе сёння апусцілася да -48):

Найбольш жорсткія затрыманні адбыліся ў Маскве, Уладзівастоку, Краснаярску, Екацярынбурзе і Новасібірску. Ужо вядома, што сярод затрыманых як мінімум 18 журналістаў. 

Каля 16-й сілавікі сталі адціскаць пратэстоўцаў з Пушкінскай плошчы ў Маскве. Дэманстранты выйшлі на праезную частку Цвярской вуліцы, усе завулкі на падыходзе да вуліцы былі перакрытыя. Частка людзей дайшла да будынка Дзярждумы і Вялікага тэатра. 

У Пецярбургу людзі прарвалі ачапленне і выйшлі на Неўскі праспект, часткова перакрыўшы праезную частку. 

Галоўныя сённяшнія лозунгі да болю знаёмыя і беларусам: «Свабоду!», «Выпускай», «Мы тут улада», «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго». Многія пратэстоўцы прышлі на акцыі з ёршыкам у руках — гэта адсылка да расследавання Навальнага пра палац у Геленджыку, дзе для адной прыбіральні набылі ёршык для ўнітаза за 700 еўра. 

Вядомая актрыса і вядучая Таццяна Лазарава таксама прыйшла на мітынг з ёршыкам

Праз акцыі 23 студзеня ўжо распачатыя дзве крымінальныя справы аб закліках да масавых беспарадкаў — у Новасібірску, Татарстане, Уладзівастоку. 

Фота Дзяніса Камінева, «Дождь»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031