Знайсці
16.01.2021 / 13:22РусŁacБел

Культавую перакладчыцу Вольгу Калацкую абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў»

Вядомую перакладчыцу Вольгу Калацкую абвінавацілі паводле 342 артыкула Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Пра гэта яе адвакату сёння паведамілі ў Фрунзенскім РУУС. Паводле якой часткі гэтага артыкула, пакуль не вядома, піша БАЖ.

Яе затрымалі 15 студзеня. Вольга жыве з 89-гадовай маці, якой патрэбны догляд.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031