Знайсці
04.01.2021 / 08:44РусŁacБел

У Альшанах памёр прэсвітар самай вялікай у Беларусі грамады пяцідзясятнікаў Уладзімір Чынікайла

Медыя-Палессе

У Альшанах (Столінскі раён) 27 снежня памёр Уладзімір Чынікайла. Яму было ўсяго 53 гады, паведамляе Медыя-Палессе.

Уладзімір Чынікайла быў прэсвітарам грамады хрысціян веры евангельскай (г.зн. пяцідзясятнікаў) у аграгарадку Альшаны, самай шматлікай у Беларусі.

Сп. Уладзімір пачаў служыць у мясцовай суполцы ў 1987 годзе пасля службы ў войску і заканчэння тэалагічнага інстытута Саюза хрысціян веры евангельскай у Мінску, дзе ён атрымаў спецыяльнасць царкоўнага служыцеля і выкладчыка біблейскіх дысцыплін. У 2007 годзе прызначаны дыяканам царквы ХВЕ ў Альшанах, а ў 2010 — прэсвітэрам. У 2018 годзе абраны намеснікам Епіскапа аб'яднання Цэркваў у Брэсцкай вобласці.

Апошнія два гады Уладзімір Аляксеевіч актыўна займаўся будаўніцтвам новага Дома Малітвы. Сённяшні ўжо даўно не ўмяшчае ўсіх членаў грамады. У ёй налічваецца каля 1600 дарослых і 3000 дзяцей. Новы будынак разлічаны на 3000 месцаў і будзе самым вялікім малітоўным домам у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031