Знайсці
20.08.2020 / 00:305РусŁacБел

Сям'і Аляксандра Тарайкоўскага, забітага на Пушкінскай, ужо сабралі 40 тысяч рублёў

Пра гэта «Нашай Ніве» распавяла Алена, грамадзянская жонка Аляксандра.

Аляксандр Тарайкоўскі. Здымак на слупе ля месца гібелі.

«Зараз у мяне на картцы 33 000 рублёў. Пэўную суму я ўжо здымала, гэта каля 3000 даляраў у эквіваленце.

Грошы працягваюць прыходзіць. На наступным тыдні мы з адвакатам плануем зрабіць спіс усіх пералічэнняў і апублікаваць яго, — кажа Алена.

— У гэтыя дні я адчуваю проста неверагодную падтрымку, мне тэлефануюць і пішуць незнаёмыя людзі. Выклікала таксі, ехалі, размаўлялі, дык таксіст, даведаўшыся [пра Аляксандра], нават грошы не ўзяў. Я вельмі ўдзячная ўсім за падтрымку, яна зараз мне вельмі неабходная».

У Алены двое дачок. Старэйшай — 11 год, малодшай, агульнай з Аляксандрам, — усяго тры.

«Старэйшая дачка ўсё ведае, разумее. Задае пытанні нават пра тое, што адбываецца ў краіне, чаму так. Але на пахаванні яе не было.

Малодшая дачка часам пытаецца пра тату, я кажу, што ён ў бальніцы. Дачка перажывае, пытаецца, ці робяць яму ўколы. Я кажу пра тату толькі добрае: будзь смелай, як тата, будзь мужнай, як тата.

Будзем звяртацца да псіхолага, таму што яна напужаная. Магчыма, тым, што ўбачыла з акна, як АМАП хапае людзей. Трэба гутарыць з псіхолагам, бо ў мяне язык не паварочваецца сказаць, што тата больш не прыйдзе», — кажа Алена.

Аляксандр Тарайкоўскі загінуў 10 жніўня на Пушкінскай падчас сілавога разгону пратэстоўцаў, якія патрабавалі сумленных выбараў. Аляксандру было 34 гады. Тысячы беларусаў прыйшлі развітацца з ім у суботу, 15 жніўня. Ля месца яго гібелі людзі стварылі стыхійны мемарыял, да якога штодзень нясуць кветкі.

Народны мемарыял на Пушкінскай. Фота Надзеі Бужан.

Агенцтва Associated Press апублікавала відэа, на якім бачна, што Аляксандр ішоў у бок сілавікоў з пустымі рукамі. Пасля стрэл — і ён падае на зямлю. Сям’і паведамілі, што Аляксандр памёр ад страты крыві.

НР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031