Японія працягвае рэжым надзвычайнай сітуацыі да 31 мая
Урад Японіі прыняў рашэнне падоўжыць рэжым НС у краіне з-за пандэміі каранавіруса да 31 мая. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Сіндза Абэ на пасяджэнні штаба па супрацьстаянні інфекцыі.
«Паводле ацэнкі экспертаў, Японія пазбегла выбуховага распаўсюджвання інфекцыі. <…> З іншага боку, на думку экспертаў, <…> медыцынская сфера ўсё яшчэ знаходзіцца ў цяжкім стане. Мы папрасілі міністра Нісімура [міністр па справах аднаўлення эканомікі Ясутосі Нісімура] падоўжыць тэрмін рэжыму НС прыкладна на адзін месяц», — заявіў ён.
Па словах кіраўніка ўрада, рэжым могуць адмяніць раней, калі эксперты палічаць гэта магчымым на падставе даных аб эпідэміялагічнай абстаноўцы. У Японіі, па апошніх звестках, больш за 14 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам.