У Латвіі за апошнія суткі выяўлены толькі адзін новы выпадак COVID-19
LETA
За мінулыя суткі ў Латвіі выяўлены толькі адзін новы выпадак захворвання на COVID-19 , паведамляе Delfi са спасылкай на Цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў.
У цэлым з пачатку эпідэміі ў Латвіі праведзены 63 102 аналізы на COVID-19 , за апошнія суткі — 1982.
Усяго колькасць захварэлых складае 871 чалавек. Выздаравелі 348 чалавек, 16 — памерлі.
У Латвіі самы нізкі з краін Балтыі паказчыкаў захворвання каранавірусам (462 выпадкаў на 1 млн, 33 455 тэстаў на 1 млн жыхароў).
У Літве — 1 399 выпадкаў, 45 смярцей (514 выпадкаў захворвання на 1 млн, зроблена 48 771 тэстаў на 1 млн), у Эстоніі — 1694 выпадкаў, 52 чалавекі памерлі (1277 выпадкаў захворвання на 1 млн, 40 тысяч тэстаў на 1 млн).
У Беларусі 14 917 выпадкаў (учора +890 новых выпадкаў), або 1579 на 1 млн, зроблена 19 712 тэстаў на 1 млн чалавек.
Латвія закрыла межы 17 сакавіка, забараніўшы сухапутныя і паветраныя пасажырскія перавозкі праз мяжу краіны. Былі забаронены ўсе арганізаваныя публічныя мерапрыемствы. Неарганізаваныя мерапрыемствы былі дазволеныя пры колькасці да 50 чалавек, заканчвацца яны павінны да 23 гадзіны вечара, заняткі ў школах адмененыя.
Дзяржаўныя цэнтралізаваныя іспыты ў школах перанеслі на май.
Футбольны чэмпіянат быў спынены.