Знайсці
19.04.2020 / 11:3357РусŁacБел

Лукашэнка: Аднаму цяжка ісці супраць цячэння. Але я прыняў рашэнне, мы не павінны закрывацца, мы павінны працаваць

БелТА

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў цяперашняй эпідэміялагічнай абстаноўцы не варта зачыняць людзям дарогу да храма. Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў падчас наведвання на Вялікдзень Свята-Благавешчанскага Лядзенскага храма ў Смалявіцкім раёне, перадае БЕЛТА.

«Я не вітаю тых, хто зачыніў людзям дарогу да храма. Я не вітаю такой палітыкі. Вы ведаеце маю пазіцыю: мы гэтыя вірусы перажываем кожны год», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што мільёны людзей моляцца Госпаду, многія з іх надзеленыя вялікай уладай. «Я ведаю многіх такіх. Але як толькі наступіў гэты псіхоз (нават не хвароба), усе рванулі не ў храм, а ад храма. Нядобра. Але гэта мая пазыцыя, я яе нікому не навязваю. Гэта вам вырашаць, як будзеце жыць вы, як будуць жыць вашы дзеці. Я толькі сыходжу з таго, што заўсёды трэба дзейнічаць адпаведна акалічнасцям: калі трэба надзець маску — надзеньце, калі трэба іншым чынам пашанавацца — беражыце сябе. Але дзейнічайце адпаведна таму, як складваюцца абставіны», — заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што людзі прыходзяць у храм, каб папрасіць дапамогі ў Бога. Толькі не ўсе паводзяць сябе, як завешчана: не берагуць прыроду, адышлі ад прынцыпаў маралі і гатовыя занядбаць усім дзеля грошай.

«Гэта ненармальна. Так і думаю, што, напэўна, Ён нам па справе стукнуў па галаве. Каму больш, каму менш - вы падумайце самі, паглядзіце на свет, як развіваецца гэты псіхоз і хвароба.

Больш за тое, пажывём — пабачым, хто і як выкарыстоўвае гэтую сітуацыю ў сваіх мэтах. Я ўжо раней быў вымушаны канстатаваць, каб звярнуць увагу органаў улады і нашага народа, што каранавірус сёння ўжо стаў палітыкай. Людзі не думаюць пра хваробы — як дапамагчы адзін аднаму, у лепшым выпадку — як зашыцца, адгарадзіцца. Гаворым, што разам лягчэй пераадолець, а дзейнічаем наадварот. Таму вы бачыце, што адбываецца і як выкарыстоўваюць асобныя дзяржавы ў сваіх інтарэсах гэтыя праблемы. Але ці то яшчэ будзе», - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз агучыў сваю пазіцыю: каранавірус пройдзе, таму зараз трэба падумаць, як пераадольваць яго наступствы.

«Аднаму цяжка ў свеце, асабліва ісці супраць цячэння. Але я ўсё ж такі прыняў рашэнне, што мы не павінны закрывацца, мы павінны працаваць. А як можна зачыніцца і не працаваць, калі на вёсцы сяляне сеюць? І калі не пасеюць, значыць есці будзе няма чаго.

І тыя, хто сёння зачыніліся, асвечаныя, магутныя дэмакратычныя, пачалі працаваць, адкрываць свае заводы, фабрыкі, дзіцячыя дамы, школы. А ў гэты час у іх яшчэ гінуць: да шасьцісот чалавек у суткі. Навошта, пытаецца, было спыняць жыццё?» - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі вырашылі не мяняць рэзка лад жыцця: калі на вёсцы прыступілі да пасяўной - хай сеюць, калі рабочыя ідуць на фабрыку — хай працуюць.

«Гэта значыць стыль жыцця не трэба мяняць у гэтых умовах, — перакананы кіраўнік дзяржавы. — Таму я не забараняў працаваць на зямлі, на заводах, фабрыках, не зачыняў мяжы. Мы вызначылі калідоры — не без праблем, але тысячы аўтамабіляў возяць неабходныя грузы праз нас і нам, з Захаду на Усход».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031