Знайсці
26.07.2019 / 20:2632РусŁacБел

Прэс-сакратар «Раснафты»: «Вы ніхто, разумееце? Мы вас лічым за г**но»

Прэс-сакратар «Раснафты» Міхаіл Лявонцьеў адмовіўся каментаваць выданню Baza інфармацыю аб куплі «Раснафтай» люксавага італьянскага адзення на 1,3 мільёна еўра.

Міхаіл Лявонцьеў.

«Я не буду адказваць на вашыя пытанні! Вы ніхто, разумееце? Мы вас лічым за г**но. І на пытанні вашыя адказваць не збіраемся. <…> Я не ведаю ніякага Раберта Джырамбелі, я не ведаю, адкуль, з якой задніцы вы ўсё гэта вымаеце, вы ў ёй і жывіце, калі ласка, сваім натуральным жыццём! Гэта ваша асяроддзе пражывання. Мы не збіраемся далучацца да гэтага асяроддзя. Усе, аў!» — заявіў Лявонцьеў.

Раней выданне Baza, спасылаючыся на даныя сайта дзяржаўных закупак і інфармацыйнай базы Import Genius, паведаміла, што «Раснафта» за некалькі гадоў заплаціла 1,3 мільёна еўра за вопратку ад італьянскага дызайнера Раберта Джырамбелі для сваіх супрацоўнікаў. У прыватнасці, закуплены пінжакі, штаны, кашулі, блузкі, паліто, курткі, швэдры, камізэлькі. Кожная рэч «прамаркіравана» лагатыпам расійскай кампаніі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031