Знайсці
14.02.2018 / 11:3572РусŁacБел

Ярмошына: Любоў да Радзімы — гэта любоў не толькі да мовы і вышыванкі, але і ўдзел у выбарах

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта кіраўнік ЦВК заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1», піша Tut.by.

— Мы любім цяпер казаць пра любоў да сваёй Радзімы, але любоў да Радзімы — гэта не толькі любоў да матчынай мовы, да вышыванкі, да васілька, не толькі гонар за нашых спарстменаў. Гэта, па сутнасці справы, намаганні, накіраваныя на тое, каб наша агульнае грамадскае жыццё станавілася больш цывілізаваным, — сказала Лідзія Ярмошына.

— На жаль, апошнія дні прыходзяць заявы, дзе выбаршчык ставіць умову: або вырашаецца нешта для яго асабіста, ці ён не прыйдзе на выбары. Адразу магу сказаць: зараз яўка выбаршчыкаў з'яўляецца свабоднай, выбары адбудуцца пры любой яўцы. Выбарчыя камісіі не будуць прыбіраць снег за выбаршчыкаў — бо ставяць і такія ўмовы, не будуць разгружаць смеццевыя кантэйнеры, бо, зноў-такі, гэта не ўваходзіць у абавязкі дэпутата.

Не жадаеце ісці на выбары — не ідзіце.

Але казаць пасля гэтага аб тым, што ён любіць сваю краіну, жадае ёй дабра, трэба вельмі асцярожна, і ён павінен спытаць сябе: ці мае ён маральнае права наогул казаць такое.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031