Знайсці
28.01.2017 / 15:1611РусŁacБел

Ядвіга Паплаўская даведалася пра смерць мужа на гастролях у Ізраілі

Ядвігі Паплаўскай не было ў Беларусі ў момант смерці Аляксандра Ціхановіча: удава музыкі зараз вяртаецца з Ізраіля, дзе ў яе былі канцэрты, паведамляе TUT.BY.

Як паведамілі крыніцы з блізкага кола сям'і, народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр а 6-й гадзіне раніцы 28 студзеня ў рэанімацыі 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская. Скрыншот відэа НН, 2015 г.

— Апошнія некалькі тыдняў яму было ўжо зусім кепска, не выходзіў з хаты. Ядзя паляцела на гастролі ў Ізраіль — яны былі запланаваныя раней, — Саша застаўся, — распавядае крыніца.

Калі сябры зразумелі, што стан здароўя музыканта крытычны, яны тэрмінова шпіталізавалі яго — гэта было ў аўторак, 24 студзеня.

Паводле некаторых звестак, Ціхановіч пакутаваў у тым ліку і ад анкалагічнага захворвання.

Развітанне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам і грамадзянская паніхіда пройдуць 30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031