Знайсці
23.08.2016 / 07:50РусŁacБел

Названая штодзённая норма спажывання цукру дзецьмі

Дзецям ва ўзросце ад двух да 18 гадоў штодня варта ўжываць у ежу не больш за шэсць чайных лыжак (25 грам) цукру. Аб гэтым паведамляецца ў часопісе Circulation.

Адзіную норму для дзяцей такога рознага ўзросту навукоўцы прапануюць для таго, каб гэтая лічба была простай і лёгка запаміналася бацькамі і медыцынскімі работнікамі. Ужыванне цукру (гаворка ідзе пра дабаўленыя цукры), у колькасцях, якія перавышаюць дадзеную норму, увязваюць з дадатковымі фактарамі рызыкі сардэчна-сасудзiстых захворванняў і атлусцення. Дзеці, якія злоўжываюць напоямі і стравамі з высокім утрыманнем цукру, менш ядуць здаровай ежы: садавіны, гародніны і малочных прадуктаў з нізкім утрыманнем тлушчу.

Акрамя таго, эксперты раяць зусім выключыць цукар з дыеты дзяцей да двух гадоў. У такім узросце патрэба ў калорыях у людзей адносна невялікая, і ў цукру няма спецыяльнай неабходнасці. Акрамя таго, менавіта ў раннім узросце закладваюцца харчовыя прыхільнасці чалавека, і любоў да салодкага прымусіць дзяцей у будучыні адмовіцца ад больш здаровага харчавання.

«Калі ваша дзіця атрымлівае штодня дастаткова калорый, каб захаваць здаровую вагу, у яго харчовым «бюджэце» няма месца нездаровай ежы — а менавіта там знаходзіцца большасць дабаўленых цукраў», - адзначыў часопіс.

Галоўнай крыніцай дададзеных цукраў з'яўляецца газіроўка, энергетычныя напоі, спартыўныя напоі і халодная гарбата.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031