Знайсці
25.06.2016 / 11:309РусŁacБел

Мінздароўя рэкамендуе адмовіцца ад паездак у грамадскім транспарце ў спёку

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў сувязі з гарачым надвор'ем папярэджвае аб неабходнасці захавання правілаў бяспечных паводзін пры адпачынку і працы.

«Рэкамендуем па магчымасці выключыць паездкі ў грамадскім транспарце ў дзённыя гадзіны, пазбягаць працяглага знаходжання на адкрытым сонцы. Просім выконваць пітны рэжым і насіць галаўныя ўборы», — адзначылі ў ведамстве.

Купацца рэкамендуецца толькі ў прызначаных для гэтага месцах, пры гэтым не пакідаючы без нагляду дзяцей.

Варта выконваць тэрміны і ўмовы захоўвання хуткапсавальных прадуктаў харчавання, не купляць іх з рук, перад ужываннем старанна мыць пад праточнай вадой гародніну і садавіну.

У выпадку пагаршэння самаадчування неабходна своечасова звяртацца да доктара.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера