Знайсці
22.04.2016 / 10:4418РусŁacБел

Праграма «Трэба разабрацца» з Анатолем Калініным трапіць у эфір толькі праз тыдзень

Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін, які стаў героем інтэрнэт-мемаў пасля абсурдных выказванняў на выставе TIBO-2016, даў інтэрв'ю старшыні праўлення АНТ Рыгору Кіселю. Пра гэта паведамляў рэсурс «Спутнік».

У эфір АНТ яго паклікалі пасля скандалу, каб даць выказацца. Нагадаем, ролік з выказваннямі быў выдалены з інтэрнэту нібыта праз няякасны запіс.

Размова з віцэ-прэм'ерам мусіла з'явіцца ў праграме «Трэба разабрацца», якая выходзіць шточацвер а 21-й.

Аднак у гэты час 21 красавіка пачалася тэлетрансляцыя звароту Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і парламента.

* * *

Як патлумачылі «НН» у прэс-службе АНТ, праграма з удзелам Анатоля Калініна з'явіцца ў эфір праз тыдзень, 28 красавіка.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера