Знайсці
11.02.2016 / 17:41РусŁacБел

Сталі вядомыя імёны новых вядучых Top Gear

Сталі вядомыя імёны новых вядучых папулярнай праграмы Бі-бі-сі Top Gear. Імі стануць брытанскі каментатар «Формулы-1», а таксама заснавальнік і былы ўладальнік гоначнай каманды «Джордан» Эдзі Джордан, нямецкая гоншчыца Сабіна Шміц, журналіст Крыс Харыс і тэлевядучы Роры Рыд.

Праграму яны будуць весці разам з амерыканскім акцёрам, зоркай серыяла «Сябры» Мэтам Лебланам, пра ўдзел якога ў праекце стала вядома некалькі дзён таму, а таксама вядомым брытанскім тэле- і радыёвядучым Крысам Эвансам, які агучыў поўны склад вядучых у чацвер у эфіры радыё Бі-бі-сі.

Новыя вядучыя заменяць Джэрэмі Кларксана, Рычарда Хаманда і Джэймса Мэя. Кларксан быў адхілены ад працы ў сакавіку мінулага года праз скандал вакол бойкі з прадзюсарам праграмы. Хаманд і Мэй абвясцілі пра сыход з шоў разам з Кларксанам; пасля ўсе трое падпісалі кантракт з відэасэрвісам Amazon Prime.

Новыя выпускі праграмы Top Gear выйдуць у эфір у маі. Праграма мае аўдыторыю ў 350 млн тэлегледачоў па ўсім свеце, прыносячы Бі-бі-сі даход у памеры 50 млн фунтаў (73 млн даляраў) у год толькі ад продажаў правоў на паказ перадачы за мяжой.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера