Знайсці
13.10.2015 / 12:06РусŁacБел

Soundbirth – новы мабільны дадатак для музычных гуртоў і прадзюсараў

З дапамогай Soundbirth можна хутка і бясплатна стварыць свой уласны дадатак для смартфона.

Гэты новы мабільны дадатак быў распрацаваны французскімі энтузіястамі спецыяльна для музыкаў і арганізатараў канцэртаў ды фестываляў. Дадатак накіраваны на павелічэнне аўдыторыі, узмацненне сувязяў з ёй і рост продажаў альбомаў ды квіткоў. Створаны з дапамогай Soundbirth мабільны дадатак будзе даступны ў папулярных анлайн-крамах. Гэта значыць, што спампаваць яго змогуць 95% карыстальнікаў смартфонаў. Вашы прыхільнікі атрымаюць магчымасць падпісацца на дадатак і ў адзін клік знойдуць усю патрэбную інфармацыю пра ваш гурт: ад даты выхаду новага альбома да самых свежых відэа і фотаздымкаў. Яны змогуць купіць квіток на ваш канцэрт або перайсці непасрэдна ў вашу онлайн-краму. Вы заўжды будзеце на сувязі з вашымі фанатамі.

Каб стварыць свой дадатак, трэба ўсяго толькі прыдумаць для яго назву і запоўніць вельмі простую форму на сайце Soundbirth-app.com. Пакуль што Soundbirth даступны на англійскай, французскай і нямецкай мовах, што дае беларускім музыкам і арганізатарам музычных мерапрыемстваў магчымасць наладзіць непасрэдны кантакт з замежнай аўдыторыяй. Распрацоўшчыкі Soundbirth – некаторыя з іх самі з’яўляюцца музыкамі – не выключаюць, што ў будучыні дадатак будзе перакладзены і на іншыя мовы, калі на тое будзе попыт з боку карыстальнікаў.

Далучайцеся: http://www.soundbirth-app.com

«Soundbirth», г. Марсель, Францыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031