Знайсці
13.12.2013 / 10:452РусŁacБел

У Іспаніі знайшлі старую оперу пра Вялікае Княства Літоўскае

Калі іспанскі дырыжор Алексіс Сар’яна працаваў у Мадрыдскім каралеўскім архіве, ён не шукаў гістарычных сенсацыяў. Але выпадкова натрапіў на твор 1782 года пад назваю «Эверард ІІ — кароль Літвы».

Алексіс мае літоўскія карані, таму звярнуў увагу на дзіўны архіўны дакумент. «Я пабачыў гэтую назву ў спісе і спытаў у працаўніцы архіва: «Ці можаце паказаць мне гэтую партытуру?» Яна здзівілася: «А навошта вам гэта? Ніхто не прасіў гэты твор шмат гадоў». Я пабачыў ноты, яны былі ў выдатным стане, а музыка аказалася вельмі добрай», — расказаў ён на нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Вільні.

Натхніла гісторыя ВКЛ

Гэтую оперу напісаў кампазітар Жуан дэ Соўза Карвалью з нагоды дня народзінаў тагачаснага партугальскага караля Пэдра ІІІ. У канцы ХVIII стагоддзя ў Заходняй Еўропе існавала мода на малавядомыя краіны, і таму аўтары твора звярнулі ўвагу на аддаленае Вялікае Княства Літоўскае. Оперу паставілі толькі адзін раз, пасля чаго ноты пахавалі ў архівах.

Натуральна, падзеі ў оперы далёкія ад гістарычнай праўды, аднак там згадваюцца такія персанажы нашай гісторыі, як Аляксандр Ягелончык і аўтар вядомага трактата пра звычаі татараў, літоўцаў і масквіцінаў Міхалон Літвін. Падзеі разгортваюцца ў Ваўкавыскім замку ў перыяд, не пазнейшы за ХVI стагоддзе.

Перакладчык тэксту на літоўскую мову Дайнюс Бурэ расказаў, што аўтары оперы захапляюцца моцай княства, апісваюць зацятую палітычную барацьбу за ўладу, цесна пераплеценую з рамантычнай лініяй. «У гэтай оперы Літва перажывае цяжкія часы змагання за ўладу. І традыцыйна тэмы ўлады і кахання — асноўныя ў сюжэце».

Опера ажыве

Займеўшы каштоўную знаходку, Алексіс Сар’яна звязаўся з літоўскімі музыкамі і музейшчыкамі. Літоўцы з захапленнем успрынялі навіну і вырашылі адрадзіць забытую оперу. Ужо сёлета ў снежні ў віленскім Палацы ўладароў спадар Сар’яна і аркестр «Віленская сімфаньета» арганізуюць чарговы паказ оперы. «Эверард ІІ — кароль Літвы» прагучыць другі раз у гісторыі і ўпершыню пасля перапынку амаль на тры стагоддзі.

belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031