Знайсці
11.06.2013 / 13:03РусŁacБел

Морган Фрымэн заснуў падчас інтэрв’ю - відэа

Амерыканскі кінаакцёр Морган Фрыман задрамаў падчас інтэрв’ю тэлеканалу Q13 FOX News. Эфір быў прысвечаны прэзентацыі фільма «Цяпер ты бачыш»
(Now You See Me), у якім 75-гадовы Фрыман грае разам з 80-гадовым Майклам Кэйнам.

Фрыман некалькі разоў заплюшчваў вочы і, як відаць, спаў, пакуль Кэйн адказваў на пытанні вядучых — Кэйсі Эйчысан і Біла Уіксі. У паведамленні на сайце Q13 FOX News, які вяшчае ў Сіэтле і Такоме (штат Вашынгтон), з гэтай нагоды гаворыцца: «Усё ў парадку, Морган. Мы ўсе ведаем, што голас Біла можа ўбаюкаць».

Трылер «Цяпер ты бачыш», зняты рэжысёрам Луі Лэтэр’е, выходзіць у пракат у ЗША 31 мая, а ў Беларусі — 12 чэрвеня. Паводле сюжэта супрацоўнікі ФБР і Інтэрпола пераследуюць суполку ілюзіяністаў, якія рабуюць банкі. Апрача Фрымана і Кэйна, у фільме зняліся Джэсі Айзенберг, Айла Фішар і Вудзі Харэльсан.

Kinakong.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031