Знайсці
03.06.2013 / 12:55РусŁacБел

Наступнай дзяўчынай Бонда стане Пенелопа Крус

Дзяўчыну Бонда ў наступным фільме пра агента 007 сыграе Пенелопа Крус. Крус стане самай старэйшай з актрысаў, калі-небудзь выконвалі гэтую ролю.

Здымкі наступнага выпуску бандыяны павінны пачацца летам 2014 года.

Прадзюсары фільма і раней спрабавалі запрасіць Пенелопу Крус на ролю дзяўчыны агента, аднак актрыса ўвесь час была занятая ў іншых праектах.

У новай стужкі пра Бонда пакуль няма афіцыйнай назвы. Рэжысёр карціны таксама пакуль не прызначаны. Верагодней, пастаноўкай стужкі зоймецца Сэм Мэндэс, рэжысёр папярэдняга фільма серыі «007: Каардынаты» Скайфол».

Самога Джэймса Бонда яшчэ як мінімум у двух фільмах сыграе Дэніэл Крэйг. Гэты акцёр ужо тройчы выконваў ролю агента 007: у стужках «Казіно Раяль», «Квант міласэрнасці» і «007: Каардынаты «Скайфол». Пры гэтым апошняя з пералічаных карцін з’яўляецца самай паспяховай з усіх фільмаў пра Бонда: стужка зарабіла ў пракаце больш за $1,1 млрд пры бюджэце ў $200 млн.

Цяпер «Скайфол» займае восьмы радок у спісе самых касавых фільмаў усіх часоў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031