Знайсці
13.03.2013 / 15:583РусŁacБел

Папулярны серыял «Шэрлак» працягнулі на чацвёрты сезон

Пра гэта заявіў выканаўца галоўнай ролі Бенедыкт Камбербэтч.

«У мяне могуць узнікнуць непрыемнасці, калі я скажу, што мы пагадзіліся яшчэ на два сезоны,
— сказаў ён у інтэрв’ю Radio Times. — Я здымаюся ў гэтых трох [серыях трэцяга сезона] і яшчэ ў трох».

Па словах Камбербэтча, ён хоча, каб серыял працягнуўся і пасля чацвёртага сезону.

Нагадаем, серыял «Шэрлак» упершыню выйшаў у эфір на BBC One летам 2010-га.
З таго часу аўтары знялі два сезоны па тры серыі, апошнюю з якіх выпусцілі ў пачатку 2012 года. Нядаўна стала вядома, што здымкі трэцяга сезона пачнуцца 18 сакавіка. Магчыма, яго пакажуць ужо ў канцы года.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031