Найти
11.05.2012 / 12:152РусŁacБел

Сяргей Жадан. Нейкім чынам ты ўсё-ткі вырас у шчыліне між дзяржаў...

Нейкім чынам ты ўсё-ткі вырас у шчыліне між дзяржаў,
прытулкаў, манархаў, анархаў, жыдоўскіх грамад, рэспублік,
трымаючы за зубамі язык, каб не так дрыжаў,
заўжды ўспрымаў размову як перадумову куплі-
продажу свайго бліжняга, таму пры першай нагодзе
наважыўся пазбыцца акоў, якімі цябе вязалі,
то бок змяніць прорву Усходу, сярод якога быў жыць не ў змозе,
на збудаваныя далей на захад чыгуначныя вакзалы.
І ўрэшце, падстрэлены на мяжы, калі іншы, здаецца, ужо б патанаў,
ты ўсё ж трымаў у памяці неба, якое здавалася сінім,
і надзейна схаваных чырвонцаў золата, якое цябе цягнула да дна,
паслаўшы на псы тваю прагу прарвацца за межы Айчыны.
Уласна, дарэчней назваць твае ўцёкі плаваннем,
Абапал ракі памежнікі толькі, адцягнутыя ад турбот,
сачылі, як цябе разварочвала плынню ласкаваю
нібы царкву — галавою на Усход.

Пераклад Антона Рудака

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031