Найти
05.04.2024
Шкада. У мяне ёсць яго зборнік " Рушнiчок на крыжы".
Купляў яшчэ ў 1994 альбо 1995м.
Зачытваўся, таксама як і С. Панізьнікам, В. Шніпам.
Было гэта ўсё вельмі непадобным на школьную праграму "белліта".
0
Верш/ответить/
05.04.2024
Мікола Маляўка (1941-2024) КАІНАВА ПЯЧАЦЬ Людзей не цаніла эпоха. І за жыццём у чарзе На Сталіна, як на бога, Маліліся каіны ўсе. Паклёпы страчылі спакойна, З трыбуны крычалі ўзахлёб - І ён дзяржаўнай рукою Благаслаўляўся, паклёп. Спявалі пра мір піянеры, А іх бацькі і дзяды Баяліся стуку ў дзверы, Як самай вялікай бяды. Віну выбівалі люта, І лёгка было суду: Не ўстануць з нябыту людзі, А значыць - канцы ў ваду. "Забойцы!" - клялі ахвяры. Пра гэта суддзі маўчаць, Ды праступае на твары Каінава пячаць. У сіле яно, пракляцце, І па сягонняшні дзень - І цяжка з такой пячаццю Схавацца ў мінулага цень. Баяцца каіны праўды. Згубіўшы душу не адну, Яны на Сталіна прагнуць Зваліць і сваю віну. Маўляў, і караў найболей, І пілаваў ён, уладар. А хто ўладару як богу, Ахвяры прыносіў у дар? Ці, можа, былі не рады, Калі ад бога ў Крамлі Атрымлівалі пасады, І званні, і медалі? Пра тое, за што ўзнагароды, Яны, вядома, маўчаць, Ды іх выкрывае заўсёды Каінава пячаць. Рэабілітаваны ахвяры, А ім - апраўдання няма: І смерць не сатрэ на твары Ганебнай пячаці-кляйма.
0
Дзякуй /ответить/
05.04.2024
Верш, вельмі актуальны верш у 2024м годзе.
0
Верш/ответить/
05.04.2024
Мікола Маляўка (1941-2024) РОДНАЯ МОВА - АДНА Бываюць мовы блізкія, А родная - адна. І над маёй калыскаю Схілялася яна. З матуляю за грэбляй У копы сена грэбла, Спявала - чуў здалёк: "Цячэ вада ў ярок..." І на жніве, бывала, Таксама запявала Пад музыку сярпа: "А ў полі вярба..." Пачуццяў не таіла І клікала-прасіла: "Ляці, ляці, мой мілы, Пазыч у птушкі крылы..." На чоўне веславала, Як пра сябе, бывала, У рэчанькі пытала: "Чаму ж ты не поўная, З беражком не роўная?..." Здаралася, і плакала, Ды не рабіла зла, Да гора абыякавай Ніколі не была. Аднак душа шчымела, Марнела з году ў год, Нібы асірацела, Нібы прапаў народ. Жыла адна ў запечку З паніклай галавой, Баялася, што свечку Паставяць ёй, жывой. Праз суд вялі за краты, Глуміліся з яе, Ды не забілі каты - Чужыя і свае. І выйшла ганарова З запечка, як з турмы, Каб з ёй, дзяржаўнай мовай, Народам сталі мы.
05.04.2024
Mikałajeŭščyna, heta ž i Jakub Kolas z Mikalajeŭščyny? Ci nie ? A na tych mohilkach i moj dziadzka pachavany. Mała bačylisia, zusim.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера