© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на
Nashaniva.com в первом абзаце.
нарэшце нехта гэта сказаў. бо света энд ко не хочуць несці ніякай адказнасці, валячы ўсё на саміведаецекаго. а светнік дагаварыўся ўжо да таго, што на пратасевіча ўсё зваліў - https://nashaniva.com/337701
1.Згортванне палітычнага змагання з надзеяй на вызваленне закладнікаў і непашырэнне рэпрэсій - гэта абсурд:
1.1.Вызваленне закладнікаў - гэта гуманітарная альбо праваабарончая, але ніяк не палітычная дзейнасць.
1.2.Дамовы з тэрарыстам ва ўмовах неабмежаванай магчымасці набіраць новых закладнікаў з надзеяй, што ён стане "добрым дзедам" - гэта фікцыя. Дамовы між ворагамі працуюць, толькі калі бакі пагаджаюцца не выкарыстоўваць свае магчымасці, а не скасоўваць іх увогуле. Палітычная мабілізацыя - гэта не тое, што магчыма аднавіць па пстрычцы пальцаў, асабліва калі ваш вораг недамоваздольны і падманваў шмат разоў.
1.3.Адзінагалосная капітуляцыя апазіцыйных сілаў немагчымая, бо крыніцай палітычнай барацьбы з'яўляецца нязгода з рэжымам, а не нейкае там пагадненне.
тыя, хто "адчыняецца" пад час выбарчай кампаніі - "збіваюцца" ў яе пачатку (як Дунцова альбо Кучук). Адзіны шлях - мімікраваць пад ухваленую рэжымам, але не праўладную дзейнасць. Але што з гэтага зараз засталося?
Дыктатуры, якія сядзяць на штыках - прызнаюць толькі сілу. У момант, калі вы спыняеце на іх ціск - вы прайгралі на невызначаны тэрмін. І ня мае ніякага значэння, з якой высакароднай нагоды вы адмаўляецеся зменшыць гэты ціск.
Таму застаецца толькі ціск на рэжым, каб прымусіць яго вызваліць палітычных актывістаў і пагадзіцца на выбары, нават і не на 100% дэмакратычныя, але пад час якіх апазіцыя атрымае сапраўдны шанс трапіць ва ўладу.
Пакуль праглядаюцца 3 варыянты ўваходу ПКК у Беларусь:
1.Войскі лукашэнкі далучаюцца да нападу на Ўкраіну. У гэты момант гульні лукашэнкі і буданава скончваюцца, і ЗСУ (а адпаведна і ПКК) адказваюць па беларускай тэрыторыі.
2.Адбываецца напад на НАТА з беларускай тэрыторыі, і НАТА прымае рашэнне ужыць Article V. Тады наўрадці застануцца перашкоды для дазволу ПКК дзейнічаць з тэрыторыі краін НАТА - таксама ўсё зразумела.
3.ПКК уваходзіць ў Расею, набывае там нейкім чынам зброю і амуніцыю, і потым уваходзіць у Беларусь з расейскай тэрыторыі як цалкам незалежнае ад Украіны фармаванне. Але гэта магчыма толькі ва ўмовах пачатку моцнай нестабільнасці ў Расеі.
Праблема ў тым, што ПКК можа не дацягнуць да ўсіх гэтых варыянтаў у якасці баяздольнага баявога фармавання праз няспынныя страты пад час баёў супраць расейцаў і звальненне ягоных байцоў праз расчараванне ў незразумеласці перспектыў вызвольнага паходу на Беларусь.
Што тычыцца асобы спадара Пазняка.
Кропкавыя зборы на ПКК і наведванне ягоных ваяроў - гэта карысная справа, але назваць яе істотнай палітычнай дзейнасцю вельмі складана.
Былыя ягоныя заслугі - гэта безумоўна выдатна, але гэта ўжо далёкае мінулае.
Сучасная палітычная дзейнасць спадара Пазняка і ягоных паплечнікаў кшталту Беленькага і Вусава практычна адсутнічае, бо незразумела, якім чынам яны павялічваюць колькасць сваіх прыхільнікаў і інстытуалізуюць іх. Маўляў вы неяк там гуртуйцеся на зямлі ў суполкі па 2-3 чалавекі, чытайце Багдановіча і чакайце. Вось толькі чаго чакаць - часу Х, як калісці ў Карач?
На фоне гэтых мякка кажучы сціплых дасягненняў спадара Пазняка і ягонай каманды за апошнія 25 гадоў вельмі абуральна гучыць ягоны хэйт на адрас ўсіх, хто здолеў палітычна мабілізаваць беларусаў у абыход яго. І шмат хто з тых, каго безлітасна хэйціць Пазняк - пакутваюць за кратамі ў бесчалавечых ўмовах, якія Пазняк сабе нават не ўяўляе. Першае, хто хочацца нагадаць у гэтыя моманты Пазняку ў адказ на ягоны адважны брыдкі хэйт - дык гэта словы спадарыні Навадворскай: "некогда лидер белорусской оппозиции Зенон Позняк «умер» в тот день, когда «испугался за свою драгоценную жизнь и эмигрировал»".
Між тым я не прыхільнік гарантаванага самазабойства ў пашчы пачвары, і мяне вельмі шкада Аляксея Навальнага, але я лічу, што ўсе, хто рызыкаваў і асабліва прадоўжвае рызыкаваць сваім жыццём, здароўем і нават проста дабрабытам за свае перакананні - годныя прынамсі павагі, але дакладна не хэйта.
https://nashaniva.com/337719
Вось і ўся сутнасць. Астапеня (ды й значная частка штабоў) перш за ўсё прагнуць стварыць імітацыю дзейнасці для Еўропы і ЗША для атрымання фінансаў, а не займацца сапраўды вартымі рэчамі. З 99-га па 20-ы з большага ж было тое ж самае. Партыі існуюць, удзельнічаюць у фэйкавых выбарах, апраўдваючы гэтым сваю дзейнасць і атрымліваючы за гэта гранты
Дарэчы, прыгаданыя бабарыканцы зусім не скрываюць, што за расейскую мову і іншыя праявы расейшчыны, зрэшты, запытайцеся Івана К. што думае пра беларускае нацыянальнае.
Полное непонимание.. причем трудно сказать, то ли Астапеня не понимает, что в тоталитарных государствах игры в демократию невозможны, то ли до сих пор не понял, что Беларусь после 2020 года - это классическое тоталитарное государство. Ну или(третий вариант) - Астапеня - это засланный казачок.
Прежде, чем общаться с такими персонажами, следует проверять их на полиграфе. С душком человек.