Найти
0
Farewell, Shane/ответить/
09.12.2023
Калі ўспыхне сьвятло ў тунэлі падзей, А рыдлёўку ўваб'юць у цяжкі й мокры глей Сьвяты Ян Багаслоў папярэджваў нас: Прыйдзе Чорны Анёл у прызначаны час   Ці ўсьмешка кране твае вусны ў той дзень, Калі Чорны Анёл прыйдзе ў дом па твой цень? Зможаш шчыра сказаць на апошнім духу, Што ты быў сам сабой ды ня жыў у граху?   Вецер гасіць зьнічы, лезе з прыцені змрок На праводзінах ўсе, тыя хто шчэ ня ўцёк Зможаш іх блаславіць на жыцьцёвым шляху, Бо ты быў сам сабой ды ня жыў у граху?
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера