© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на
Nashaniva.com в первом абзаце.
1) падзенне адных маральных каштоўнасцей (у дадзеным выпадку сацыялістычных) і замена іх іншымі, якія здаюцца глыбейшымі;
2) Гэта першая экранізацыя казанскага феномену. Такой сістэмы падлеткавага бандытызму, дзе вуліца станавілася паўнавартаснай другой дзяржавай не ведаў ніводны савецкі горад. І гэта ўнікальная з'ява, якая патрабуе гістарычных высноў. Калі такое здарылася ў расейскім мінулым, гэта трэба замоўчваць ці што? Можа, лепш ім здымаць фільмы пра піянераў з кветкамі?
Адна рэч – паказваць усялікіх «мухтараў», «псоў» і г.д, якія не нясуць ніякай экзістэнцыянальнай нагрузкі, а разлічыныя на задавальненне неразборлівага гледача танным прадуктам. А ў гэтым выпадку гвалт і банды не папулярызуюцца. Паказваецца іх сутнасць, прынцып бумерангу, згодна з якім працуе зло.
Тое ж самае можна сказаць наконт кніг і фільмаў пра вайну. Усім яны абрыдлі. Але разам з тым ніхто не выступае супраць вялікіх экзістэнцыянальных твораў Быкава, Вераб'ёва, Чыгрынава, Адамовіча.
Яшчэ раз. Серыял не навязвае бандыцкія каштоўнасці, як гэта было ў «Брыгадзе», дзе «добры» бандос Саша Белы перамог «дрэннага» Каверына. Ён паказвае, што за падзеннем адной, відавочна, гнілой маралі людзі могуць звярнуцца да іншай – прывабнейшай, але яшчэ горшай.
А дамінаванне беларускай мовы і культуры ні ў якім разе не значыць поўнай адмовы ад расейскага. Давайце возьмем музыку. Хіба песня «Порнофильмов» «Это пройдет», дзе ёсць радкі «Федеральная свора бездушных майоров, Севастополь, Донецк и Луганск» неяк адцягвае ўвагу ад вайны? Не, яна, наадварот, прыцягвае яе ў час, калі людзі пачалі забывацца на гэта (пачатак 2020 года).
Прадукты расейскай культуры трэба фільтраваць. І яны ні ў якім разе не перашкаджаюць нам заставацца беларусамі і не ўцягвацца ў рускую культурную і моўную прастору. Кажаце, прымушаюць нас забывацца на вайну? Мне яны чамусьці не перашкаджаюць цікавіцца ёй з 2014 года. Вы охаеце, ахаеце: «Аўдзееўка!» А я добра памятаю, як сачыў з пякельнымі баямі ў ёй у 2017-м. Рускія фільмы мне ў гэтым ніяк не перашкодзілі