Найти
0
Паўлюк/ответить/
08.10.2023
Асабіста ў мяне ўвёсну 2020 было адчуванне, што ўваход у кампанію Цапкалы выглядаў чымсці раптоўным і нелагічным. Бабарыка адразу ставіў на перакуляючае галасаванне, і гэта было бачна па тым, наколькі старанна ён абыходзіў усе другасныя у тый момант пытанні, якія маглі б неяк декансалідаваць усіх незадаволеных шматгадовым некампэтэнтным аўтарытарызмам Лукашэнкі. Уваход у гонку Цапкалы, які з усёй моцы спрабаваў стварыць сабе імідж кампетэнтнага тэхнакрата (насамрэч, не) выглядаў як авантурная спроба перацягнуць сабе галасы ад Бабарыкі праз вядомасць сярод наменклатуры. А Ціханоўскі сваім гарачым папулізмам нагадваў Казуліна з 2006. У прынцыпе, калі б Лукашэнка не гнаўся за ідэяй фікс намаляваць сабе відавочна хлуслівыя 80+ адсоткаў, то ён мог спакойна дапусціць іх усех да выбараў, намаляваць сабе 60 адсоткаў, Бабарыке - 16, Цапкалы і Ціханоўскаму - па 10, Дзмітрыеву - 2, а сумленным спойлерам Чэрачню і Канапацкай - па суцяшальнаму адсотку. Па сутнасці паўтарыўся б 2010 год, але без плошчы. Захад выказаў бы свае фі, але прынцыпова выбары прызнаў бы. Бабарыку зразумела назад у бгпб не ўзялі б, а пры адсутнасці ўласнай палітычнай партыі і мяккам супрацьдзеянні спецуры тактычная папулярнасць Бабарыкі паступова сыйшла б. Бо "Разам" бы ніхто не зарэгістраваў, а захапіць АГП у Бабарыкі, ў адрозненні ад захопа Черачнем БСДГ у 2018, наўрадці б атрымалася. Як насамрэч адбылося - мы ведаем, а ў выніку ў палацы чакаюць усяго - спецназа ГРУ РФ, адказнасці за саўдзел у пуцінскай авантуры ва Ўкраіне, ордэра з МКС і паўстання "5й калоны змагароў" ўнутры.
08.10.2023
"Барбук лічыць, што ўклад каманды Цапкалы — у адпрацоўцы методыкі збірання подпісаў." Я правільна разумею, што гэта менавіта тое, што каманда Валеры НЕ зрабіла. Подпісы яны не сабралі.... Во ўнёсак!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера