Найти
0
калдун/ответить/
23.04.2023
А калі я скажу, што звычайныя дранікі як страва і само слова канчаткова зацвердзіліся ў масавай свядомасці як эталон беларускага нацыянальнага толькі ў 1960-х, ці не закідаюць мяне гнілымі памідорамі?
=================================
У масавай свядомасць каго? Рускіх і народаў СССР? Здаецца ў беларусаў дранікі заўсёды былі дранікамі. А ў Расеі іх ніколі не раблі і па сёння не робяць. І толькі пасля вайны, с развіццём адукацыі і выдавецтвам розных кухарскіх кніг там даведаліся, што аказваецца беларусы гатуюць дранікі, дзіўнае для іх блюда. А падчас Расейскай Іпперыі беларусаў наогул не існавала для імперцаў, як і не нацыянальнай кухні з іншымі нацыянальнымі традыцыямі. За што тут закідваць памідорамі? 

https://nashaniva.com/314768
4
Чытач/ответить/
23.04.2023
Тую кнігу яшчэ бы і перакласьці на беларускую...... А пра дранікі аўтар мае рацыю - і ўжо закідваць пачалі (гл. папярэдні камэнтар).
3
Mr. Beaverhouse/ответить/
23.04.2023
Памідорамі тут кідае ніхто іншы, як толькі сам Гарлівы. Ягоны звыклы й шматгадовы занятак, адсоўваць беларусаў падалей ад іх законнай спадчыны, гісторыі сваёй дзяржавы, ВКЛ, і ўсяго, што ёй сапутствуе, дзе толькі гэта магчыма, у малых рэчах, і вялікіх, побытавых дробязях, і знакавых падзеях. Даўно заўважана й не выклікае сумневаў. Ён не жывы, калі не лягне капытам беларуса, ня зможа ні есьці, ні спаць спакойна, дзень пройдзе дарма...;)
1
Параска/ответить/
23.04.2023
Mr. Beaverhouse, неудивительно. Некоторые этнически смешанные типы страшно комплексуют по этому поводу, для них все в какой-то мере чужие. И вот они начинают все опровергать, переделывать, отрицать переделывая под какой-то свой эталон. Вот это тот самый случай.
2
Gorliwy Litwin/ответить/
23.04.2023
у дадзеным выпадку гутарка роўна наадварот, каб вярнуць у Беларусь зыходнае разуменне стравы і памяць пра заслужанага чалавека ў тым ліку ў побытавым вымярэнні. Як гэта можна так прачытаць тэкст каб зразумец яго з дакладнасцю да наадварот?
2
Mr. Beaverhouse/ответить/
23.04.2023
Gorliwy Litwin, як гэта можна напісать тэкст, каб ён разумеўся наадварот? - вось гэта пытанне. Адказ просты, задацца мэтай. І вы ў гэтым неаспрэчны адмысловец, вам хапае часам і абзаца, каб сэнс усяго артыкула займеў супрацьлеглую 'афарбоўку'. Працягвайце...
2
Gorliwy Litwin/ответить/
24.04.2023
Mr. Beaverhouse, слухайце, гэта ж я спрабую вярнуць на Беларусь культурную спадчыну з "няшчырых панскіх" кніг, а супраціўляецеся якраз вы. А потым кажаце што гэта я спрабую вас пазбавіць спадчыны. Проста абсурд. Але сапраўды - працягвайце... паралельным курсам. Ці перпендыкулярным, не ведаю. 
0
Mr. Beaverhouse/ответить/
24.04.2023
Gorliwy Litwin, так вяртаеце на Беларусь, што нават назву краіны "забываеце" узгадаць у сувязі з непасрэдна вяртаемым, так, з боку- прыпёку, раз-другі ціскануўшы, як нешта ўскоснае. Але Бог вам суддзя.
23.04.2023
А калі гэта Польшча была ЦАРСТВАМ, шаноўная рэдакцыя?
0
Gorliwy Litwin/ответить/
23.04.2023
Злы, у складзе Расійскай імперыі. Спачатку Каралеўствам называлі, пасля паўстання 1830-31 гг. - Царствам, а потым нават і Прывісленскім краем 
1
Mr. Beaverhouse/ответить/
24.04.2023
Да ведама, у жамойтаў (некалі меншая частка ВКЛ, апошняй уключаная у склад Княства) ёсьць страва "цэпелінас". Два варыянты прыгатаваньня, а назва адна. І ніхто ня ведае, які з варыянтаў ёсьць арыгіналам. Хаця па маіх назіраньнях большай папулярнасьцю карыстаецца варыянт прыгатаваньня з цёртай на тарцы бульбы. :) Чаму б і калдунам ня мець два варыянты прыгатаваньня, адзін ад спадара Тышкевіча, а другі ад беларускай печы ? Гэта не нагода адмаўляць у сапраўднасьці другому варыянту толькі таму, што ён ня быў апісаны кухмайстрам Тышкевіча, ці ня быў папулярнай стравай у колах элітаў. Эліты ва ўсе часы былі й застаюцца меншасьцю ў любым грамадзтве.
3
Максим Дизайнер/ответить/
24.04.2023
И это тайна - они такие же, как и  всех остальных. В Беларуси нет  национальной кухни. Только пузо набить.
0
Gorliwy Litwin/ответить/
24.04.2023
вось і яшчэ адзін артыкул, за які можна чакаць залп гнілых памідораў. Ізноў цягну назад на Белую Русь усё такое няшчырае-панскае, ад чаго яна так рашуча ачысцілася

https://nashaniva.com/lr/315051
1
Mr. Beaverhouse/ответить/
24.04.2023
Gorliwy Litwin, разумныя людзі ня кідаюцца ў скрайнасьці, але гэта не пра Вас. Сьвет значна больш разнастайны, і ў ім усяму ёсьць месца, не адмоўлена й панскай шчырасьці, "вынаходнік" Вы наш самаробны, шчыры шукацель сякеры пад лаваю. :)
0
Казік/ответить/
25.04.2023
У нас словам "калдуны" называлі вараныя бульбяныя клёцкі з мясам - то бок тое, што зараз называюць "цэпелінамі". А дранікі з мясам - гэта дранікі з мясам
0
ragazzo carapuzzo/ответить/
25.04.2023
Казік, вы памыляецеся. Цэпеліны гатуюць з выкарыстаньнем бульбянога пюрэ (камы), у якое "пелянаюць" мяса (адваранае й скручанае на мясарубку), надаюць адпаведную форму ды абварваюць. A тыя бабчыны (не шчырапанскія) калдуны вырабляюцца з выкарыстаньнем надзёртага на тарцы бульбянога "цеста", іх ня вараць увогуле, а запякаюць у чыгунку, дадаўшы цыбулю, алей ды крыху вады. Пры гэтым уласна бульбяная "скура" (абгортка) павінна быць як мага танчэйшая, а мясное начыньне таксама гатуецца адпаведным чынам, гэта ня проста фарш. Некалі замовіў быў такую страву ў "Камяніцы" (бо надта ж НН рэклямавала тамтэйшага шэф-кухара)), а падалі халтуру галімую.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера