Найти
30.10.2022
Люблю сало с мясом. Грудинку по-белорусски вспоминаю с теплотой. Да, тут сала нету в Польше. Но можно самому сделать. Я переводил в прошлый раз. Сча буду пробовать снова. Куски для сала найти не проблема ведь
0
даведка/ответить/
30.10.2022
В радиусе километров вокруг свинокомплексов, а также их работникам запрещено держать своих свиней.
1
Агурок/ответить/
30.10.2022
Таксама сам салю, рэцэпт у дзеда пераняў. Смачнае атрымліваецца, праверана. Як праверана ? А калі ў кампаніі якой, на прыродзе, дык маё чамусьці ў першую чаргу з'ядалася, яго нават дзеці елі. А во надоечы праязджаў быў цераз Сьмілавічы, а там на плошчы два мабільныя павіл'ёнчыкі стаяць, і зь іх салам гандлююць, на шыльдах так і напісана "Сала". Там яно ўсякае, і грудзінка, і бачына, і каркавіна, кавалкі самай рознай таўшчыні. Захацелася, тармазнуў, купіў. Не хачу пакрыўдзіць, паспрабаваў і закінуў. Фігня.
1
Дзядьзька ў Вільні/ответить/
30.10.2022
І як карысць сала стасуецца з учорашнім артыкулам (пра незразумелую дыету) спецыяліста па ўсіх сферах медычных Камароўскага?
... што ж карысней? Сала ці артыкул Камароўскага?
0
згода/ответить/
30.10.2022
Здурнелі? Такое пісаць пасля абеду ў выхадныя?!
0
якар/ответить/
30.10.2022
Дзядьзька ў Вільні, там было пра тлушчы. Чытайце ўважліва.
30.10.2022
на жаль і беларускае ужо не тое. Калі прыватнікі кормяць тым жа камбікормам што і калгасы, то будзе "гума", а не сала. Калі ў рацыёне ёсьць бульба, трава, буракі, яблыкі, то будзе тое "сапраўднае", як і колісьці ... А яшчэ калі і пасмаліць добра, два разы,  то і шкурка мяккая, смачная ... эх, было калісь такое шчасьце!
0
Вежа/ответить/
31.10.2022
фцф, ой, пра шкуркі й не кажы.... Нямае зараз такіх :(
1
принцесса на горошине/ответить/
31.10.2022
а я сала не магла есці... нават калі драбінка памерам з іголкавае вушка траплялася ў супе, які гатавала маці (яна ведала пра мае адносіны з салам, таму намагалася яго схаваць) мяне ванітавала... ад тонкага арганізма не схаваеш)
але мачанку я любіла. толькі яе
а ні ў якім іншым выглядзе сала - не
думала - ніколі сала нармальна не пакаштую. думала так, пакуль не трапіла ва Украіну ў Букавель. там іншае сала. яно смачнае. яно дужа-дужа смачнае. у нас, відаць, такія сьвінні не растуць)
0
ЯНКА/ответить/
01.11.2022
САЛА БЕЛАРУСІ! Беларускія тавары — гэта познамка. Вось зь месяц таму да мяне «прыліпнуў» загорнуты ў цаляфан скрылёк, дзе налепка ажно зіхацела залатым надпісам «Беларускае сала». Нефігец, падумаў, нашы людзі (у сэньсе сьвіньні) у тутнім «Галявудзе»! Але маленечкія літары побач крэсьлілі гэткія спадзевы, сарамліва выкрываючы, што сала «мадэ ін Расея». На жаль, ці ўжо на шчасьце, смак ягоны быў даволі ніякі й гэтым гідкі, плюс сам прадукт падáвіста цягуча-жыльны. Я хацеў яшчэ распавесьці пра «беларускія» шкарпэткі, згушчонку й аднайменныя катлеты на пакоўцы зь бусламі й роднымі ўзорамі. Але не стае часу й месца аддзяляць нашы катлеткі ад мясцовых мухаў...
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера