Найти
04.07.2021 / 12:03РусŁacБел

Пасол ЗША Джулі Фішэр у прамове да Дня незалежнасці ЗША: «Беларусь заслугоўвае свабоды выбару сваёй будучыні»

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр выступіла са зваротам да Дня Незалежнасьці ЗША 4 ліпеня, піша «Свабода».

У 245-ю гадавіну падпісаньня Дэклярацыі незалежнасьці Злучаных Штатаў амбасадарка Джулі Фішэр падкрэсьліла, што «прынцыпы той дэклярацыі — жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця — ня ведаюць нацыянальнасьці».

«Мы разумеем, што многія ў Беларусі імкнуцца да тых жа свабодаў і магчымасьцяў, якія мы ўшаноўваем сёньня, — сказала амбасадарка. — Сутыкнуўшыся з гвалтам і рэпрэсіямі, беларусы працягваюць дамагацца таго, каб іх голас пачулі. Сьвет стаў сьведкам мужнасьці негвалтоўных дэманстрацый, што заклікаюць да вызваленьня суграмадзян, якія ўтрымліваюцца ў турмах у статусе палітычных зьняволеных, правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў і вяршэнства закону. Беларусь заслугоўвае свабоды і выбару сваёй уласнай будучыні».

Джулі Фішэр падкрэсьліла, што легітымнасьць лідэра «можа быць абумоўленая толькі добраахвотнай згодай народа». Яна выказала салідарнасьць ЗША зь беларускім народам і дадала, што ў гэты сьвяточны для ЗША дзень «Беларусь працягвае быць у думках многіх амэрыканцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031