Найти
25.08.2015 / 18:414РусŁacБел

Валеры Гапееў. У торбе з кавалкам бруднай чырвонай цагліны…

У торбе з кавалкам бруднай чырвонай цагліны
Нясу да далёкай ракі у густым тумане,
Бабуляй названы прыдураным бацькам каціным,
Тапіць кацянят па суровым загадзе ўранні.

Ў густой крапіве, ля самай вады прысяду
Зубамі, сляпы ад слёзаў, расцісну вузел
Цёплы жывы камячок – за пазуху. А ўжо ззаду
Бабуліны крокі і крык: «Кідай, а то сам там будзеш!»

Кіну. І кінуся сам у мокрае жыта,
А бабін крык яшчэ доўга біць будзе ў вушы.
Ды я буду бегчы… І знаць, што і на гарышча
Баба, канешне, залезе і кацяня задушыць…

…У торбе з кавалкам бруднай чырвонай цагліны,
Табой невылечным рамантыкам з жалем названы
(А вусы – сівыя, і твар у глыбокіх маршчынах),
Нясу да туманнай ракі тапіць сівое каханне.

facebook.com/valeriy.gapeev

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031