Найти
04.06.2015 / 18:3413РусŁacБел

Топ-10 самых покупаемых книг в книжном магазине «логвінаЎ» за май

Фэнтэзі – беларускае і перакладное, гісторыі – пра Мінск і пра Чэхаславакію.

1. «Дзеці Аліндаркі». Альгерд Бахарэвіч

Нягледзячы на вынікі прэміі Гедройца, «Дзеці Аліндаркі» адназначна атрымліваюць прыз чытачоў кнігарні Логвінаў.

2. «Гісторыі». Адам Глобус

Новыя мінскія гісторыі пра людзей, рэчы, з'явы, горад і жывёл.

3. «Аўтаспынам па галактыцы». Дуглас Адамс

Пра купалёнку, воганскую паэзію і іншыя рэчы, што могуць здарыцца падчас падарожжа па галактыцы. Увага, кніга ўтрымлівае Адказ на Вялікае Пытанне пра Сэнс Жыцця, пра Сусвет і Усё Такое - і ён зусім не такі, на які вы разьлічвалі.

4. «Англійская мова. Слова за словам». Алена Церашкова

Для малодшых аматараў замежных моў — самае тое: файныя вершыкі ды прыгожыя малюнкі.

5. «Украінскія авіялініі». Сергій Жадан

Вершы любімага ўкраінскага паэта ў перакладзе любімага беларускага паэта Андрэя Хадановіча.

6. «Сем камянёў». Аляксей Шэін

Першае беларускае прыгодніцкае фэнтэзі.

7. «Политология». Андруша Лазуткин

Другая кніга enfant terrible беларускай літаратуры. 18+.

8. «Найлепшы з усіх светаў». Ірэна Брэжна

Славакія 50-х вачыма дзіцяці — прыгожа і кранальна. Пераклад з нямецкай.

9. «Час збіраць косці». Віктар Казько

Чаго добрага, самы неадназначны лаўрэат Гедройца за ўсю гісторыю прэміі.

10. «Імёны свабоды». Уладзімер Арлоў

Трэцяе перавыданне ўжо культавай кнігі аб беларусах, якімі варта ганарыцца.

Спіс уклала таваразнаўца кнігарні Логвінаў Паўліна Вітушчанка.

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за красавік

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за студзень 

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за лістапад 

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за кастрычнік

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за верасень

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за люты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031