Знайсці
11.02.2005 / 13:00РусŁacБел

Эканамічныя навіны

Ударылі ніжэй поясу

«Газпром» заявіў, што налета падыме цану на прыродны газ для Беларусі. Кіраўніцтва канцэрну не дачакалася прыватызацыі «Белтрансгазу» і ня будзе далей трымаць «палітычных» цэн: Беларусь атрымлівае газ па 46,68 даляра за тысячу кубоў, а краіны Балтыі — па 95 даляраў. Цэны ўжо вырасьлі: з 1 лютага юрыдычныя асобы ды індывідуальныя прадпрымальнікі плацяць за газ на 8% больш.

«Далоў ПДВ!»

Аб’яднаньне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» зьбірае подпісы пад зваротам да ўраду. Патрабаваньне — адмяніць спагнаньне ПДВ з індывідуальных прадпрымальнікаў. На 10 лютага заплянавана правядзеньне агульнанацыянальнага страйку прадпрымальнікаў. Калі ўрад ня пойдзе насустрач бізнэсоўцам, «Пэрспэктыва» заклікае спыніць з 1 сакавіка ўсе выплаты ў бюджэт.

Смачны холдынг

На Магілёўшчыне высадзіўся дэсант з маскоўскіх чыноўнікаў ды бізнэсоўцаў. Яны абмяркуюць стварэньне беларуска-маскоўскага аграпрамысловага холдынгу, які аб’яднае вытворцаў малочнай прадукцыі, птушынага мяса, яек, сыру. Маскоўскія бізнэсоўцы ўжо прыглядаюцца да Крычаўскага мясакамбінату, Горацкага сырзаводу ды Быхаўскага заводу для сушкі агародніны.

І на Захад, і на Ўсход

Завод «Віцязь» атрымаў сэртыфікат якасьці Эўразьвязу ды зможа прадаваць тэлевізары на Захад. Датычыцца гэта мадэлі «Planit», якую выпрабавалі ў элітным эўрапейскім інстытуце сэртыфікацыі VDE. Адначасова «Віцязь» атрымаў сэртыфікаты адпаведнасьці прадукцыі стандартам бясьпекі Казахстану.

МаАЗ зьнікне

Магілёўскі аўтамабільны завод (МаАЗ) да канца 2006 г. увойдзе ў склад БелАЗу. Першым да БелАЗу (сёлета ў красавіку) пяройдзе сталеліцейны цэх. Акрамя грошай на заробкі супрацоўнікам МаАЗу, кіраўнікам жодзінскага заводу давядзецца знайсьці 13,8 млн эўра на мадэрнізацыю вытворчасьці свайго новага філіялу.

Замежныя айчынныя цыгарэты

Менская фабрыка «Тытунь-інвэст» пачала вырабляць цыгарэты «Monte Carlo» і «Magna» паводле ліцэнзіі кампаніі «JT International» (JTI). Пакуль што гэта адзіны рэалізаваны праект, які дае магчымасьць замяніць імпартныя цыгарэты айчыннымі аналягамі.

Новыя сарты бульбы

Інстытут бульбаводзтва Акадэмі навук вывеў тры новыя сарты бульбы — «Нэптун», «Блакіт» і «Зарніца». Усяго ў Беларусі налічваецца 53 сарты, зь іх 32 — уласныя. Новыя гатункі розьняцца высокай ураджайнасьцю (да 600 цэнтнэраў з гектару) ды ўстойлівасьцю да нэматоды — шкодніка, які назапашваецца ў глебе.

Фэрмэрскіх гаспадарак менее

Летась у краіне ліквідавалася 396 фэрмэрскіх гаспадарак, створана — 198. Усяго ў Беларусі налічваецца 2 336 гаспадарак.

АК; АФН, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031