Знайсці
24.01.2023 / 20:10 5

Школьнік з Глыбокага прыдумаў гісторыю пра памерлага бацьку, больш за сотню людзей перавялі яму грошы

Хлопчык з Глыбокага скарыстаўся даверлівасцю больш чым 120 людзей і падманам сабраў больш за дзве тысячы рублёў, паведамілі ў Віцебскім УУС.

 

14-гадовы хлопчык трапіў у бальніцу з дыябетам і там пазнаёміўся з жанчынай. Падлетак распавёў ёй, што яго выхоўвае толькі бацька, а маці памерла.

Пасля выпіскі дзевяцікласнік патэлефанаваў новай знаёмай і распавёў, што застаўся ўвогуле сіратой: тата-дальнабойшчык загінуў у аварыі. Тады жанчына напісала ў сацыяльных сетках пост з просьбай дапамагчы дзіцяці і падала нумар карты.

Падман выявіўся, калі хлопчыка на фота да паста пазнала суседка. Высветлілася, што падлетак жыве ў прыёмнай сям'і, а з прыёмнымі бацькамі нічога не здарылася. Біялагічны бацька таксама жывы і здаровы.

Аказалася што карта, на якую пераводзіліся грошы, належыць знаёмай дзяўчыне школьніка.

Што тычыцца грошай, то адпраўнікі не сталі спаганяць іх назад, а прапанавалі купіць на іх падлетку прыбор для вымярэння цукру ў крыві.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Реалистка / адказаць
25.01.2023
Это очень неправильно, что с него не потребовали деньги назад и не привлекли к ответственности перед законом. Сегодня он выманил деньги, завтра отнимет силой, а послезавтра убьет из-за них. Потому что он уже раз почувствовал себя безнаказанным, как мальчик Вова в 2014 году.
1
неаферистка / адказаць
25.01.2023
Реалистка, і  Юзік са станцыі Крулеўшчына, а самі нябось галасавалі за ціханоўскую і грашы ва ўсялякія фонды пералічвалі(ці)?
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына / адказаць
26.01.2023
неаферистка,  Я і "за" Зянона галасаваў, а не толькі "за" Свету"! І на мітынг Свецін хадзіў у нашым райцэнтры! Дык што мне параіце? Пайсці пакаяцца?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31