Знайсці
23.01.2023 / 15:51 2

Расійскія праваабаронцы заявілі, што толькі пятая частка завербаваных зэкаў застаюцца на фронце

Па даных Вольгі Раманавай, кіраўніцы расійскага праваабарончага фонду «Русь сидящая» па стане на студзень 2023 года, Яўген Прыгожын завербаваў у групу «Вагнер» больш за 50 тысяч зэкаў. На фронце, па яе словах, цяпер ваююць толькі 10 тысяч вагнераўцаў.

Раманава кажа, што на пачатак вайны ў расійскіх турмах утрымлівалася паўмільёна зняволеных. Па даных украінскага боку, на канец снежня 39 тысяч расійскіх зэкаў было завербавана ў ПВК. «Хутчэй за ўсё, іх ужо цяпер за 50 тысяч, — мяркуе яна. — З іх уласна ваююць на фронце 10 тысяч, таму што ўсе астатнія альбо забітыя альбо 300-я [параненыя], альбо прапалі без вестак, альбо дэзерціравалі, альбо здаліся ў палон».

Раманава кажа, што Прыгожыну гэтая статыстыка не выгадная. «Ну добра, забітыя, ну добра, параненыя. А вось тыя, хто здаўся ў палон і дэзерціры са зброяй у Расію, яму вось гэта Пуціну паказваць нельга», — кажа яна.

Таму, кажа Раманава, тыя, хто здаўся ў палон або ўцёк, часта лічацца ў Прыгожына забітымі, таму і труны нібыта забітых вагнераўцаў дасылаюць дадому пустымі, мяркуе Раманава.

Адсюль і пазасудовыя забойствы кувалдамі — каб не смелі бегчы.

Раманава мяркуе, што наўрад ці колькасць былых вагнераўцаў на вуліцах Расіі рэзка вырасце і моцна паўплывае на крымінагенную абстаноўку. Яна кажа, што цяперашнія сюжэты пра шчаслівае вяртанне да мірнага жыцця былых вагнераўцаў — гэта піяр, каб заахвоціць зэкаў ісці на вайну.

Але ўсё гэта — лішнія людзі, кажа яна. Іх сацыялізацыяй ніхто не збіраецца займацца, у іх усіх — кантракты з ПВК. Усе яны вернуцца на вайну, мяркуе Раманава. Мэта расійскіх уладаў — «утылізаваць» іх ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чаркашкварка / адказаць
23.01.2023
Глядзi каб iх колькасць на вулiцах лукашысцii не вырасла, мяжы ж няма, прахадны двор. Пачнуцца грабяжы i забойствы.будуць хатайскрайнiкау кашмарыць.
0
Реалистка / адказаць
25.01.2023
Но в рашку вернутся не только вагнеровцы. Все российские военнослужащие привыкают в Украине грабить, убивать, насиловать, и когда они вернутся домой то не факт, что они смогут отказаться от таких удовольствий.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31