Знайсці
23.01.2023 / 13:46 5

Пазняк прыехаў у Львоў

Лідар КХП-БНФ, кіраўнік ініцыятывы «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк у Львове на Лычакаўскіх могілках ушанаваў памяць удзельнікаў паўстання Каліноўскага, піша «Радыё Свабода».

«Сёння мы сабраліся, таму што над намі, калі зноў пагражае гэты вораг усім нам, над намі вісіць дух гэтых паўстанцаў, якія пайшлі на смерць, каб гэты дух падымаў цэлыя пакаленні. Кастусь Каліноўскі, які ўзначальваў паўстанне на Беларусі, перад шыбеніцай напісаў ліст да народа, які заканчваўся вешчымі словамі: тады, народзе, будзеш свабодны, калі над табой маскаля ўжо не будзе. Вось гэта запавет людзей, якія пайшлі на смерць, ён важны цяпер і для нас», — сказаў Зянон Пазняк на акцыі памяці.

На Лычакаўскіх могілках пахаваныя ўдзельнікі паўстання, найбольш вядомы з якіх віцебскі харунжы Сымон Шыдлоўскі. Акцыю арганізавала польская дыяспара ва Украіне, на ёй прысутнічалі таксама дыпламаты Польшчы, Літвы і прадстаўнікі гарадскіх і абласных уладаў Львова.

Зянон Пазняк падкрэсліў, што гісторыя паўстання Кастуся Каліноўскага важная для народаў Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны.

«Патрэбная дапамога ўкраінцам, каб гэты мордар быў разбіты. І мы мусім вярнуцца да таго, што было ў пачатку. І цяпер аб гэтым гаворыцца ў Польшчы, аб тым, каб Усходняя Еўропа аб’ядналася, каб была Балта-чарнаморская супольнасць. І тады Усходняя Еўропа будзе прыкладам для ўсёй Еўропы», — перакананы ён.

«Так будзе, бо ва Усходняй Еўропе думаюць не толькі рацыяй, але і сэрцам. Хай жа гэты сцяг будзе для нас сімвалам, як трэба змагацца, і як трэба перамагчы адвечнага ворага — расійскі імперыялізм. Усімі сіламі дапамагайма Украіне! Слава Украіне! Героям слава!» — заклікаў Зянон Пазняк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
Цвёрды пазняковец / адказаць
23.01.2023
Маладэчна мебель,
Отличная компания! Кто, кроме нашего персонажа (№13) ещё там твёрдый позняковец? 
15
Змагар Адась / адказаць
23.01.2023
Пазьнякі адляцелі ў космас, казауўшы нам “Змагайцесь за волю”.
7
Уладзіслаў / адказаць
23.01.2023
Зянон Станіслававіч-гонар нацыі!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31