У Беларусь прыбыў яшчэ адзін эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай
Учора, 8 студзеня, у 13:00 на чыгуначную станцыю Баранавічы-Палескія прыбыў эшалон з тэхнікай і асабовым складам Узброеных сіл Расіі, паведамляе тэлеграм-канал «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў».
Фота ілюстрацыйнае. Скрыншот з відэа
Паводле звестак тэлеграм-канала, усяго ў эшалоне было каля 30 вагонаў-платформаў з тэхнікай, 2 грузавыя вагоны з боепрыпасамі/рыштункам і 2 пасажырскія вагоны з асабовым складам — каля 100 чалавек.
Сярод тэхнікі былі заўважаныя грузавікі КамАЗ, БТР і БМП.
Вядома, што эшалон быў адпраўлены са станцыі Зайцаўка ў Варонежскай вобласці 4 студзеня ў 17:30. Гэтая станцыя знаходзіцца на памежжы з акупаванай расіянамі часткай Луганскай вобласці Украіны.
0
0
0
1
0
9
Украіна вывела танкі Abrams з фронту з-за дронаў
 11
Каментары
00
Mar/адказаць/09.01.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 3
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 12
Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты
 15
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 2
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 4
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера