Знайсці
25.11.2022 / 10:41 6

«Яшчэ раз трапішся — будзе крыміналка». Анатоль Шумчанка расказаў пра сваё затрыманне і тры дні ў ізалятары

Анатоля Шумчанку абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Яго затрымалі, некаторы час да суда ён правёў у Баранавіцкім ізалятары. Днямі адбыўся суд — былому лідару ліківідаванага па рашэнні Вярхоўнага суда рэспубліканскага аб’яднання прадпрымальнікаў далі штраф памерам у 15 базавых велічынь (480 рублёў), таксама ў яго канфіскавалі тэлефон.

Анатоль Шумчанка распавёў «Народнай Волі» некаторыя падрабязнасці свайго затрымання і вызвалення.

— Ты не ўяўляеш, якое гэта шчасце і кайф — пасля металічных нараў спаць у сваім ложку, побач з каханай жонкай! — кажа Анатоль.

— Распавядзі, калі ласка, як усё было, з самага пачатку: ведаю, што ты паехаў на допыт у Баранавічы. Дарэчы, твая жонка гаварыла, што ты паехаў без цёплай бялізны, але ў прыгожым світары і дублёнцы. Спадзяваўся, што не затрымаюць?

— Дарэчы, гэтая дублёнка мяне і выратавала. Бо яна тоўстая, з мехам, было лягчэй спаць на металічных прутах.

Зразумела, што нічога добрага ад гэтага візіту на допыт я не чакаў. Многія мне раілі: з’язджай з Беларусі! Але я застаўся. Я не зрабіў нічога такога, з-за чаго варта было б бегчы з краіны. 

— Магчыма, прыцягнула ўвагу твая актыўнасць у сацсетках з нагоды рэгулявання цэн? Ты адразу ўключыўся ў тэму…

— Я не з’яўляўся арганізатарам забастовак прадпрымальнікаў, якія не выйшлі на працу пасля таго, як пачаліся незразумеласці з цэнаўтварэннем. І гэта не былі забастоўкі, пратэсты ці страйкі. Людзьмі кіраваў страх — яны проста не ведалі, што рабіць і як працаваць, каб не парушыць закон і не трапіць на адказнасць. Ніякай трэцяй ці пятай сілы, як гаварылі ўлады, за гэтым не было. Я заўсёды спрабаваў дапамагчы прадпрымальнікам і ў рэшце рэшт усё было накіравана ў канструктыўнае рэчышча дыялогу — сёння ўсе пытанні спакойна вырашаюцца.

Але, як кажуць, добра тое, што добра заканчваецца. Мне прад’явілі рэпост публікацыі ў твітары, які быў зроблены ў 2014 годзе. Сказалі, што затрымаюць на 72 гадзіны — да суда. У камп’ютары, які забралі падчас вобыску, нічога не знайшлі. Яго, між іншым, адразу і аддалі. Шчыра скажу: падчас суда па скайпе вельмі радасна было пачуць, што далі штраф, а не арышт.

— У ізалятары якія былі ўмовы?

— Нармальныя. Была гарачая вада, асобны санвузел. Кармілі выдатна — прывозілі са сталовай, і не баланду нейкую, а нармальную ежу. Матрацаў не давалі, але я не скарджуся на ўмовы.

 — Камера — бітком?

— Не. На колькі была разлічана камера, столькі чалавек і было. Усе людзі, між іншым, з вышэйшай адукацыяй.

Стаўленне персаналу таксама добрае было. Я разумею, што супрацоўнікі ізалятара ўвесь час працуюць са спецкантынгентам. І для іх галоўнае — не стаць такімі ж, як яны. Мы прыйшлі і сышлі, а яны там застаюцца, і туды не толькі палітычныя трапляюць…

— Адвакат у цябе быў?

— Не, сам ведаў, што да чаго.

Я зразумеў адно: альбо ты прымаеш правілы гульні дзяржавы, альбо не. Калі не прымаеш — ёсць два шляхі: з’ехаць за мяжу альбо апынуцца за кратамі. Гэта нашы рэаліі. І кожны вырашае самастойна, які выбар зрабіць.

Я заўсёды дапамагаў прадпрымальнікам ў рамках эканамічнага поля, не пераходзячы нейкую палітычную мяжу. Ніколі за мной ніякай трэцяй сілы з Усходу ці Захаду не стаяла. І мэты ніколі такой не было. Проста трэба, каб улада людзей чула, адгукалася на тое, што іх хвалюе. І калі ёсць нейкая праблема, ад яе не адмахвацца, а пераводзіць у канструктыўнае рэчышча. Што я, уласна кажучы, і зрабіў, калі з’явілася праблема з рэгуляваннем цэн. Магчыма, дзякуючы маім парадам сітуацыя не выйшла з-пад кантролю, атрымаўся дыялог з уладай, праблему знялі, і пакуль рынкі спакойна працуюць.

— Чаму навучыла цябе гэтая сітуацыя з кароткатэрміновым арыштам?

— Я нікога не асуджаю, ні да кога прэтэнзій не маю. Усе прэтэнзіі я магу агучваць толькі сабе самому — чаму так адбылося, што я асабіста мог зрабіць, каб сітуацыя была іншай.

Можна заўсёды зваліць віну на тых, хто цябе затрымаў, хто выносіў прысуд, на супрацоўнікаў ізалятара, але гэта ўжо следства, а прычына — заўсёды ў самім сабе. Многія рэчы, што зараз адбываюцца, раней мы проста не хацелі бачыць, вырашаць, вось і ўсё. Таму застаецца альбо прыняць сітуацыю гульні, альбо…

Канешне, хацелася б, каб правілы гульні былі больш зразумелыя. Напрыклад, я рабіў рэпост, калі канал яшчэ не быў экстрэмісцкім, і закон, як мы добра ведаем, зваротнай сілы не мае. Але пры гэтым юрысты кажуць так: калі не выдаліў публікацыю, значыць, ты аўтаматам працягваеш распаўсюджваць інфармацыю, якая цяпер прызнана экстрэмісцкай. 

— Зараз многіх прыцягваюць да адказнасці за рэпосты…

— Так, у гэтым плане трэба быць акуратным і сачыць за сваім тэлефонам. Увогуле, як мы жартавалі ў камеры, цяпер самы бяспечны сродак сувязі — гэта кнопачны тэлефон. Хутка, відаць, усе імі будуць карыстацца, каб мінімізаваць рызыку трапіць за краты.

Са мной у камеры сядзеў хлопец, якога спачатку затрымалі за тое, што быў нападпітку. Яго адвезлі ў выцвярэзнік, праверылі тэлефон, а хлопец быў падпісаны на экстрэмісцкі канал. І ўсё, паехаў у ізалятар на суткі — не ведаю, што па яго справе потым вырашыў суд, арыштавалі альбо не.

У маці другога сукамерніка скралі шубу, пачалося разбіральніцтва, высветлілася, што ключы ад кватэры былі ў сына, рабочых і маці. Яго паклікалі на допыт, паглядзелі тэлефон — і ўсё, прывітанне, экстрэмізм!

Варта разумець, што пасля першага такога выпадку адразу выносіцца пракурорскае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за паўторнае правапарушэнне. Карацей, яшчэ раз патрапіш — будзе крыміналка. Мне таксама такое папярэджанне вынеслі.

— Чаму ў цябе забралі тэлефон?

— У любым выпадку канфіскоўваецца прылада, пры дапамозе якой быў распаўсюджаны экстрэмісцкі матэрыял. Калі праз камп’ютар, значыць, забяруць камп’ютар. Калі праз тэлефон — то тэлефон. У мяне, напрыклад, канфіскавалі iPhone 7.

— Мабыць, гэта добрая нагода набыць iPhone 12?

— Ага, канешне! (смяецца). 

Тэлефон забіраюць, абнуляюць і выстаўляюць на продаж у камісійны магазін. Такія правілы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
счётчик Гейгера / адказаць
25.11.2022
Я зразумеў адно: альбо ты прымаеш правілы гульні дзяржавы, альбо не
https://nashaniva.com/303933

молодец ! Хоть Правду сказал сейчас, надо прыстасоввацца, если хочешь в РБ существовать. А ведь , помню, где-то в году 2005-2006 он говорил приблизительно так : нам ( предпринимателям) может помочь только один человек - президент. Да , уж...
0
Пан Усялян / адказаць
25.11.2022
Спадар Анатоль напэўна нейкія грыбы ўжывае. Пачытваю ягоныя пасты на Фэйсбуку, часам іх змест вельмі здзіўляе... Чалавек ці ад шчырага сэрца, ці ад кароткага розуму ўвесь час запэўнівае чытача, што ўмовы вядзення бізнэсу зараз у Беларусі не самыя катастрафічныя... Не ведаю, мо ён у якой іншай Беларусі жыве, як і вусаты... І ў той іншай Беларусі сапраўды магчыма весьці бізнэс? Які да д'ябла бізнэс??? Чалавек, расплюшчы вочы! Часам складваецца ўражанне, што яго на 1/2 стаўкі ўзяў таварыш церцель на працу, каб у сацыяльных сетках пераконваў тое і тых, што засталося ад беларускага бізнэсу, што яны па-просту ў казцы нейкай зараз вядуць свае бізнэсы
1
даведка / адказаць
25.11.2022
Ясно же было, что задержат, если милиция спецом вызывает человека по административке из Минска в Барановичи.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31