Знайсці
23.11.2022 / 14:49 10

«Многія дзяўчаткі хочуць перарабіць плахішоў у добрых хлопцаў». Святлана Зелянкоўская распавяла пра развод з Міхалком і новае жыццё

Святлана Зелянкоўская — адна з самых вядомых беларускіх акцёрак. Цяпер яна жыве і працуе ў Варшаве. У яе чацвёра дзяцей, з мужам Сяргеем Міхалком яна развялася. Не так даўно, дарэчы, вярнулася на вялікую сцэну — у спектаклі вольных купалаўцаў «Рамантыка». А днямі ў варшаўскай прасторы Uruswati адбыўся творчы вечар актрысы. «Будзьма» паразмаўляла з актрысай.

«Тэатр імя Янкі Купалы застаўся ў маім жыцці вельмі яскравым і прывабным успамінам»

— Вы ніколі не шкадавалі пра тое, што так рана сышлі з Купалаўскага?

— Я, напэўна, так і не знайшла таго, чаго шукала ў Кіеве. Я ехала сапраўды за нейкай свабодай, але мне вельмі не хапала таго сямейнага тэатральнага жыцця. Сум па нашых сустрэчах і рэпетыцыях вельмі шмат ува мне ўскалыхваў. Тэатр імя Янкі Купалы застаўся ў маім жыцці вельмі яскравым і прывабным успамінам, які больш ніколі не паўтарыўся.

— А ці сумавалі па сваіх гераінях? Якія ролі былі любімыя, галоўныя?

— Я б выдзеліла тры. Гэта Барбара Радзівіл у спектаклі «Чорная Панна Нясвіжа», Франка ў «Хаме» Ажэшкі і Паўлінка. Усё пачыналася з Барбары, пасля мне даручылі Паўлінку. Гэта таксама вельмі знакавая роля для Купалаўскага, для тэатральнага жыцця Беларусі. Мне вельмі падабалася роля Франкі — за яе накал, страсці, пачуцці. Гэта роля, якая вельмі моцна раскрывае актрысу.

— І гісторыя пра тое, якая трагедыя можа адбыцца, калі сустракаюцца два розныя сусветы?

— Як сказала мая сяброўка, у Франкі было б усё добра, калі б яна была актрысай (смяецца). І справа не ў тым, што яна была са шляхетнай сям’і, а ён вясковым чалавекам. Яны яшчэ розныя па сваім светапоглядзе і скіраванасці на жыццё. Таму з гэтага нічога і не атрымалася. Франка проста не справілася.

— А якая пранізлівая гісторыя кахання ў Барбары!

— Я памятаю, як на адным са спекталяў, калі я павольна падносіла да вуснаў бутэлечку з ядам, з залы пачуўся крык: «Не трэ-эба!» Напэўна, глядачка настолькі паверыла ў тое, што адбывалася на сцэне. Гэта былі самыя яскравыя моманты — калі людзі табе верылі, калі ты адчуваў гэты подых. Аднак самым цяжкім было рассмяшыць гледача. Я вельмі сабою ганарылася, калі гэта атрымлівалася.

«Дзяўчынкі заўсёды хочуць перарабіць плахішоў у добрых хлопцаў»

— Святлана, а самі Вы кахалі калі-небудзь так, як вашыя гераіні ў спектаклях?

— Я ўжо два разы была замужам. Другі раз, калі мы сышліся з Сяргеем, каханне было вельмі моцным. Не да смерці, канечне, і ўсё ж. На жаль, зараз ужо не разам. Мы разышліся.

Фота са старонкі Святланы Зелянкоўскай у фэйсбуку

— Што ў гэтым шалёным жыцці з рок-зоркай спачатку вабіць, але ў рэшце рэшт не вытрымлівае выпрабаванне рэальнасцю?

— Шмат дзяўчынак, сустракаючы плахішоў, хочуць перарабіць іх у добрых хлопцаў. Канечне, гэта задума адчайная і ні да чаго не вядзе. Але па жыцці мне хацелася, каб штосьці змянілася. Хаця я таксама тусовачны чалавек і мне ўсё гэта вельмі падабалася — гастролі, вандроўкі. Вакол мяне заўсёды адбываліся ўсялякія страсці, і да сустрэчы з Сяргеем я, скажам так, не жыла правільным жыццём.

— Расстанні даюцца вам цяжка?

— Сапраўды, гэта заўсёды стрэс. Адзінае, што я намагаюся гэтага не паказваць. Але канечне, унутры шмат перажыванняў, якія надрываюць душу.

— Хто цяпер з вамі ў Варшаве?

— Са мной дачка, а тры сыны з бацькам у Эстоніі. Я езджу да іх.

Фота са старонкі Святланы Зелянкоўскай у фэйсбуку

— Хто з хлопчыкаў больш «мамін», а хто — Сяргея?

— Мы вельмі блізкія са старэйшым сынам. Зараз, калі я да іх ездзіла, мы з Макарам праводзілі вельмі шмат часу. Федзя, напэўна, таксама пайшоў па мне, больш да мяне туліцца, падобны да майго бацькі. А вось Мірончык, малодшы сынок, ён ужо Сяргееў.

— Вы мама-мама ці мама-сяброўка?

— Мама-сяброўка. І заўсёды кажу дзецям, што я падтрымаю любы іх выбар. Для мяне самае галоўнае, каб гэтых выбараў было шмат і яны маглі сябе праяўляць так, як ім падабаецца, як ім хочацца. А я буду падтрымліваць.

— А Сяргей? Які ён бацька?

— Сяргей у нас зарабляе грошы і ездзіць на гастролі. Але калі вяртаецца з канцэртаў, то вельмі ласкава гуляе з дзецьмі.

Фота са старонкі Святланы Зелянкоўскай у фэйсбуку

— Жанчына, якая нарадзіла чатырох дзетак, напэўна, ужо нічога больш не баіцца?

— Наадварот страшна. Столькі дзяцей, што з імі будзе. За кожнага баліць душа і за кожнага ты перажываеш аднолькава. Нават за сваю старэйшую, якая ўжо не дзіцёнак, я ўсё роўна перажываю. Але таксама я адчуваю, што ў гэтым свеце я не адна і ў мяне ёсць прытулак — мае дзеці. А сыны — гэта ўвогуле абаронцы. Тыя, хто будзе стаяць за маці.

— Свайго чацвёртага сына вы нарадзілі пасля сарака. Што гэта за адчуванні?

— Больш адказнасці. У маладосці галава зусім напоўненая ветрам, дзіцёнка на бабулю скідваеш. А тут ты разумееш, што выхоўваеш асобу і можаш больш чаго перадаць, накіраваць і абдумана весці дзіця па жыцці.

«Купалаўцы вартыя таго, каб адкрыць тут тэатр»

Фота: FACEHUB

— Святлана, чым цяпер займаецеся ў Варшаве?

— Працую ў краме адзення, бо трэба выжываць. Хаджу ў гэтую прастору, дзе мы зараз з вамі знаходзімся. Зрабіць творчы вечар, дарэчы, прапанавала яе гаспадыня Арына Піянташка. Таксама сустракаюся з сябрамі, якія жывуць у Варшаве. Чагосьці цікавейшага яшчэ не прыдумала для сябе.

— А незалежныя купалаўцы? Вы сыгралі з імі ў «Рамантыцы». Ці не азначае гэта, што Святлана Зелянкоўская далучылася да трупы?

— Спадзяюся, мяне запросяць, калі штосьці яшчэ будзе адбывацца. Мне было вельмі прыемна супрацоўнічаць з маімі калегамі. Гэта ўсё тая ж моцная трупа. Яднае адзінак, асабістасцей, асоб. Яны вартыя таго, каб адкрыць тут тэатр і захаваць Купалаўскі ў эміграцыі. Мне здаецца, што польскія ўлады маглі б падтрымаць гэтую ідэю. Трэба, напэўна, хадзіць, пытацца. Хаця б невялікае месца адкрыць.

Фота: Karolina Jóźwiak

— За калегамі было цікава назіраць? Напрыклад, Валянціна Гарцуева: калі вы сыходзілі, яна толькі пачынала свой шлях у Купалаўскім, іграла вашыя ролі — Паўлінку, Франку, Барбару.

— Валя — вельмі моцная актрыса, і яна зараз так раскрылася, так вырасла. Стала прымай Купалаўскага тэатра. Мне вельмі падабаецца яе акцёрскі талент, як яна сябе праяўляе. У «Рамантыцы» Міцкевіча яна зрабіла ўсё магчымае, каб ззяць. Сапраўды зорка.

— Вы як ніхто разумееце, што застаецца за кадрам…

— Канечне, калі ты працуеш у тэатры над роляй, ты адрываешся ад жыцця. Ты спрабуеш быць са сваімі роднымі і блізкімі, але ўсё роўна тэатр забірае цябе.

— Што вы адчувалі пасля прэм’еры ў Варшаве? Сумавалі па сцэне?

— Ох, не хапала рэпетыцый. Пачалася такая настальгія і такі сум, што ўсё скончылася. Гэты творчы працэс настолькі акрыляе, надае сілы і цікавасць да жыцця — калі ты са сваімі сябрамі разам…

— Святлана, а якія яшчэ ў вас таленты, акрамя акцёрскага? 

— Нараджаць дзяцей! А што тычыцца прафесіі… Напэўна, мне б хацелася паспрабаваць сябе ў рэжысуры. Думаю, я б з вялікай цікавасцю акунулася ў гэты працэс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger
2
Пціч / адказаць
24.11.2022
Файныя хлопцы...
1
Беня / адказаць
26.11.2022
А многие "дзяучатки" работают в банном сервисе, откуда их социальный лифт несёт на самые вершины богемы и гламура. А постарев и пообмякнув, они играют роли завучей школ и правильных жён.
1
Максим Дизайнер / адказаць
26.11.2022
Алла

Завидуйте молча и кисните от скуки дальше со своими ручными полковниками, машина-квартира-телевизор на диване и хрючево на ужин из прикорытных гиперов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31