Знайсці
21.11.2022 / 20:151РусŁacБел

У Вільні будзе баставаць грамадскі транспарт. Вось як гэта робіцца, каб і інтарэсы адстаяць, і горад не калапсаваў

Работнікі грамадскага транспарту ў Вільні ў сярэднім зарабляюць каля 1800 еўра за месяц (пасля выплаты падаткаў, на рукі — каля 1100 еўра). Тым не менш, віленскія кіроўцы мяркуюць, што гэтага мала, і будуць дабівацца росту заробкаў шляхам забастоўкі. Ніхто іх за гэта не арыштоўвае, але суд вызначыў такі парадак забастоўкі, пры якім горад таксама не патрапіць у калапс.

Прафсаюз муніцыпальнай кампаніі «Віленскі грамадскі транспарт» (VVT) аб'яўляе бестэрміновую забастоўку.

Забастоўка пачнецца ў ноч на 5 снежня, у 00.00 гадзін. Яна будзе праходзіць у адпаведнасці з устаноўленым судом парадкам — на кожным маршруце будзе курсіраваць не менш за палову аўтобусаў і тралейбусаў. У забастоўцы плануюць узяць удзел каля 1000 работнікаў усіх трох дэпартаментаў.

Будуць курсіраваць 50 працэнтаў аўтобусаў і тралейбусаў кожнага маршруту. Напрыклад, калі маршрут абслугоўваюць 10 аўтобусаў ці тралейбусаў у дзень, іх стане 5. Работнікі плануюць баставаць да перамогі, да калектыўнага пагаднення з устаноўленым парадкам аплаты працы.

Ніхто іх за гэта не будзе запалохваць, звальняць, арыштоўваць. Усё праходзіць паводле закону. З іншага боку, грамадскі транспарт у горадзе працягне працаваць, каб пазбегнуць транспартнага калапсу. Такім чынам, улічваюцца інтарэсы як транспартнікаў (якія патрабуюць вышэйшых заробкаў), так і грамадства (якое будзе працягваць карыстацца грамадскім транспартам).

За верасень на прадпрыемстве «Віленскі грамадскі транспарт» (VVT) сярэдні заробак тых, хто працуе на адну стаўку, склаў 1825,71 еўра. На рукі, «чыстымі», гэта выходзіць больш за 1100 еўра. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
7
1
антисвет/адказаць/
21.11.2022
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930