ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускі за грахі ў Гватэмале
ЗША ўвялі санкцыі супраць грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Кудракова і грамадзянкі Беларусі Ірыны Літвінюк, якія маюць дачыненне да працы кампаній у Гватэмале. Паводле версіі амерыканскіх уладаў, гэтыя людзі ўдзельнічалі ў трох карупцыйных схемах.
Як паведамляе Мінфін ЗША, санкцыі ў дачыненні да расіяніна і беларускі ўведзеныя на падставе «акта Магніцкага». Таксама пад санкцыі падпалі тры кампаніі, зарэгістраваныя ў Гватэмале. Іх абвінавачваюць у крадзяжы прыродных рэсурсаў краіны ў галіне горназдабываючай прамысловасці.
Закон, у адпаведнасці з якім накладзена пакаранне, названы ў гонар расійскага аўдытара Сяргея Магніцкага, арыштаванага ў Расіі ў 2008 годзе, які памёр у маскоўскім СІЗА «Матроская цішыня» ў 2009-м.
9
0
0
2
0
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Партугальская рэвалюцыя гваздзікоў. Як маладыя афіцэры ажыццявілі пераварот і зрабілі краіну дэмакратычнай
 6
Расійскія вайскоўцы, якія вярнуліся з вайны супраць Украіны, за два гады забілі больш за 100 чалавек
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера