Знайсці
07.10.2022 / 21:39РусŁacБел

«Белавія» будзе зноў лётаць у Туркменістан

Рэйсы будуць выконвацца ў аэрапорт горада Туркменбашы па аўторках, а з 1 лістапада запланаваны адзін вылет раз на два тыдні, паведамляе прэс-служба «Белавія».

Вылятаць з Мінска самалёт будзе ў 22:40, прылятаць у аэрапорт Туркменбашы — у 4:45.

Зваротны рэйс з Туркменбашы вылятае ў 5:45, вяртанне ў Мінск — у 8:05.

Мінімальны кошт квіткоў у адзін бок — ад 299 еўра, у абодва — 520 еўра (тарыфны брэнд — Smart).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031