Знайсці
04.10.2022 / 23:019РусŁacБел

Мурал «Зямля пад белымі крыламі» з’явіўся ў Брэсце

Шматпавярховік на вуліцы Маскоўскай у Брэсце цяпер упрыгожвае мурал з дзяўчынай-беларускай. Яго стварылі пінскія мастакі Яўген Сасюра і Сяргей Рысакоў. Сааўтарам эскіза стала Ганна Дзюкава. Муралы са спалучэннем сучасных і традыцыйных вобразаў раней з’явіліся ў розных гарадах краіны — Полацку, Пінску і іншых, піша «Виртуальный Брест».

Фота Андрэя Рыбачука

«Ідэя брэсцкага мурала — паказаць віхуры беларускай гісторыі і з‘яднаць з вобразам дзяўчыны-беларускі. За аснову дызайна яе вопраткі браўся кобрынскі традыцыйны строй, але па задуме — гэта сучасная дзяўчына, якая шануе традыцыі, але глядзіць у будучыню.

Важна адзначыць і вобраз вады. Старажытнае Берасце, як і большасць беларускіх гарадоў, узнікла на беразе гандлёвай ракі. Роля рэкаў для развіцця нашай цывілізацыі — вельмі значная. Птушкі на малюнку — гэта ідэі і памкненне наперад, а замак — рамантычная стылізацыя Берасцейскага замка, зробленая па матывах гістарычных рэканструкцый. Аднавіць сапраўдны выгляд замка навукоўцы дагэтуль не могуць — не хапае крыніц і матэрыялаў археалагічных даследаванняў. Але мэта праекта — зацікавіць жыхароў і гасцей горада гэтым сярэднявечным помнікам, бо з замкам звязана шмат сюжэтаў з гісторыі Брэста», — расказалі мастакі.

Чытайце таксама:

«Нараджэнне». Паглядзіце, які мурал з'явіўся ў Салігорску

«Насустрач світанку». Паглядзіце, які мурал зрабілі ў Гродне

У цэнтры Ліды з'явіўся мурал пра каханне, старажытныя плямёны і гарадскую культуру

У Віцебску з'явіўся мурал з грэчаскай калонай і васількамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
05.10.2022
Ну это вот всё согласованное исполкомвсой молью.
Отличтельная черта таких муралов (против этого ничего неимею, я про массовость больше):
1) изображены дети 2) женщины 3) травоядные мотивы 4) нейтральные цвета.
Это я к чему. Такими вот муралами насаживают травоядное мировосприятие. Ну типа мы там за мир, против всеего плохого и за всё хорошее.
Чиновники пусть откроют нормальные учебники. Всю жизнь воевали, всю свою историю. Если вы бесхребетные, то не надо других делать такими же.
Про отсутсвие нац символов (НЕ сталинских), хотя бы сносок к нему, я уже не буду тут распинаться
0
Чита-Дрита/адказаць/
05.10.2022
Ай, не. Гэта нясе небясьпеку дарожнаму руху. Пачнеш разглядаць, ды й праедзеш на чырвонае сьвятло святлафора(з усімі наступствамі), альбо ў сьцяну ўрэжысься. Як на прашпэкце, побач з "білбіяцекаю" (тэтрапэтраэдр, у архітэктараў?) - адно вока мазайку разглядае на тых будынках абапал, а другое за дарогаю сочыць. Акасець можна... Трэба зафарбаваць гэты наскальны жывапіс, бо мы ж не пячорныя людзі, як-ніяк ...
06.10.2022
«Зямля пад белымі крыламі»..
пад белымі?
зараз беспілотнікі і т.п. "мір" і "дэмакратыю" на белых крылах нясуць
гэта нармальна?
і будзе казаць потым нейкі наводчык - 'я ж нікога не забіваў. я ж проста на кнопачку націскаў'
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031