Знайсці
04.10.2022 / 16:15РусŁacБел

З 28 кастрычніка з Масквы ў Мінск будзе лётаць лаўкостар «Победа»

З Масквы ў Мінск будзе лётаць расійскі лаўкостар «Победа», паведамілі ў авіякампаніі. Продаж квіткоў ужо стартаваў на афіцыйным сайце. У адзін бок палёт будзе каштаваць ад 82 беларускіх рублёў, калі ляцець без багажу.

«Палёты па гэтым маршруце пачнуцца 28 кастрычніка 2022 года і будуць выконвацца з маскоўскага аэрапорта «Унукава» штодня», — адзначылі ў паведамленні.

«Победа», пачынаючы з 9 чэрвеня, ужо лётае ў Мінск з Санкт-Пецярбурга, рэйсы робяцца тройчы ў тыдзень. Увогуле ж, беларуская сталіца — гэта на сённяшні дзень адзіны міжнародны кірунак лаўкостара.

Таксама адразу два рэйсы з 26 кастрычніка запускае расійская авіякампанія «Уральскія авіялініі». Дабрацца без перасадак з Мінска можна будзе ў Екацярынбург і Перм. Палёты запланаваныя двойчы на тыдзень, па серадах і нядзелях, паведамілі ў авіякампаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930