Знайсці
03.10.2022 / 12:42 1

Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасці і зрабіў шэраг іншых кадравых змен

Лукашэнка прызначыў гендырэктара Мінскага маторнага завода Аляксандра Рагожніка міністрам прамысловасці, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага». Таксама ён моцна змяніў мясцовую вертыкаль.

Аляксандр Рагожнік

Месца міністра прамысловасці было вакантным пасля таго, як папярэдняга міністра Пятра Пархомчыка павысілі да віцэ-прэм’ера.

Памочнікам-інспектарам па кадрах па Гомельскай вобласці прызначаны Сяргей Барташ, які да гэтага кіраваў Бярозаўскім раёнам.

Прызначэнні ў рэгіёнах

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне

Міхаіла Бацэнкі старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама,

Сяргея Ярца — старшынёй Жлобінскага райвыканкама,

Сяргея Даўгалёва — старшынёй Рэчыцкага райвыканкама,

Ірыны Намочанкі — старшынёй Кастрычніцкага райвыканкама,

Алега Таргонскага — старшынёй Лоеўскага райвыканкама,

Сяргея Дылюка — старшынёй Лельчыцкага райвыканкама,

Уладзіміра Антоненкі — старшынёй Нараўлянскага райвыканкама,

Валерыя Хелскага — старшынёй Гродзенскага райвыканкама,

Аляксандра Студнева— старшынёй Магілёўскага гарвыканкама,

Ігара Кісяля — старшынёй Бабруйскага гарвыканкама,

Андрэя Кажамякіна — старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама,

Вольгі Прыстромскай — старшынёй Бялыніцкага райвыканкама.

Прызначэнні ў міністэрствах

Алег Швец узгоднены на пасаду першага намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва. Раней ён працаваў на пасадзе намесніка міністра. 

У сваю чаргу Аляксандр Шваюноў зойме пасаду намесніка міністра пасля працы на пасадзе першага намесніка начальніка спецыялізаванай інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Абнаўленні ёсць і ў кіраўніцтве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 

Пасаду першага намесніка міністра зойме Аляксандр Корбут. Раней ён працаваў на пасадзе намесніка міністра. Гэтую пасаду ў сваю чаргу зойме Іван Прыходзька, які да гэтага часу працаваў на пасадзе дырэктара Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

Аляксандр Яфімаў узгоднены на пасаду намесніка міністра прамысловасці. Раней ён працаваў генеральным дырэктарам ААТ «АМКАДОР» — кіруючая кампанія холдынга».

Прызначэнне ў банкаўскай сферы

На пасаду старшыні праўлення ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» узгоднены Алег Казарэдаў, які да гэтага часу быў намеснікам старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».

Прызначэнні на прадпрыемствах

Андрэй Буйневіч зойме пасаду генеральнага дырэктара ААТ «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ». Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе намесніка міністра прамысловасці.

Уладзімір Маркаў узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўхімвалакно». Гэтую пасаду ён зойме пасля работы на пасадзе дырэктара ААТ «Завод горнага воску».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пан Усялян / адказаць
03.10.2022
Накідванне дзярма на вентылятар :) Ракіровачкі хворай галавы :) Бясконцае перагрупаванне нямоглых, абавязкова прынясе свой плён... У іншым жыцці...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30