Знайсці
02.10.2022 / 18:40

Італьянскія навукоўцы пабудавалі першы ў Еўропе «вадародны» дом

Даследчыкі з Універсітэта Санніа (Італія) пабудавалі першы ў Еўропе дом, ацяпленне і электроніка ў якім працуюць на вадародных паліўных элементах. Яны выпрацоўваюць электрычнасць і цяпло, неабходныя для поўнага задавальнення патрэбаў будынка.

Акрамя таго, будынак абсталяваны сонечнымі батарэямі і геатэрмальнымі крыніцамі энергіі.

Такім чынам, гэты дом не вырабляе больш парніковых газаў, чым навакольная прырода (напрыклад, дрэвы) здольная паглынуць. У «вадародным» доме будуць жыць студэнты, а навукоўцы, у сваю чаргу, правядуць ацэнку перспектыў такога жылля для больш маштабнага будаўніцтва.

«На выгляд гэта звычайны дом, усё працуе як трэба, у студэнтаў ёсць усё неабходнае, каб адчуваць сябе камфортна, — перадае з італьянскага горада Беневента карэспандэнт Euronews. — Але на самай справе гэты дом зусім не звычайны, у тым сэнсе, што на нашых вачах ідзе эксперымент, які, магчыма, вызначыць будучыню: будынак сілкуецца ад вадародных паліўных элементаў».

У апошнія гады Еўропе і пачалі актыўна выкарыстоўваць вадарод і ў транспартнай сферы. Напрыклад, у Германіі адкрылася першая чыгуначная лінія з вадароднымі цягнікамі.

У сваёй нядаўняй прамове «Аб становішчы Саюза» старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен абвясціла аб стварэнні Еўрапейскага вадароднага банка, які інвестуе да 3 мільярдаў еўра ў вытворчасць, захоўванне і транспарціроўку аднаўляльнага і нізкавугляродзістага вадароду, а таксама ў распрацоўку інавацыйных тэхналогій для інтэграцыі вадароду ў прамысловыя працэсы ў самых розных галінах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31