Знайсці
30.09.2022 / 15:47РусŁacБел

Ціханоўская: Што б ні было пазначана ў мабілізацыйных позвах — не выконвайце таго, што там напісана

«Не дайце скарыстацца вамі». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў наконт магчымай мабілізацыі. Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў, што ў Беларусі мабілізацыя праводзіцца не будзе. Ціханоўская заявіла, што не верыць абяцанням Аляксандра Лукашэнкі і заклікала адмаўляцца ад выканання адпаведных прадпісанняў. 

«З 24 лютага ідзе вайна: Расія напала на Украіну, знішчаючы і акупуючы ўкраінскія гарады, забіваючы мірных жыхароў. У Расіі пачалася мабілізацыя — гэта знак, што Крамлю не ўдалося выканаць свой жахлівы план па знішчэнні Украіны. Яны не могуць адступіць, і цяпер будуць ахвяраваць яшчэ большай колькасцю чалавечых жыццяў.

Лукашэнка сказаў, нібыта ў Беларусі мабілізацыі не будзе. Але ўлічваючы ўсё, што ён зрабіў да гэтага — яму ўжо ніхто не верыць. І не проста так. Беларусам ужо пачалі прыходзіць позвы з так званымі «мабілізацыйнымі прадпісаннямі». Калі вам ужо прыйшла такая, што б ні было ў ёй пазначана — вучэнні, мабілізацыя, прызыў — не выконвайце таго, што там напісана.

Беражыце сябе і родных. Не паддавайцеся на хлусню і маніпуляцыі. Я кажу гэта не толькі як палітык. Я жанчына, я маці. Я ведаю цану чалавечага жыцця і ведаю, як сціскаецца сэрца, калі твае любімыя людзі не ў бяспецы. Паклапаціцеся пра сябе і блізкіх. Бо мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваю сям'ю і дом», — сказала Ціханоўская.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930