Знайсці
21.09.2022 / 21:44РусŁacБел

Еўракамісія на наступным тыдні можа прапанаваць новы пакет санкцый супраць Расіі

Еўракамісія працуе над новым пакетам санкцый у дачыненні да Расеі. Пра гэта паведаміў журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.

Пакет можа быць прадстаўлены на наступным тыдні на разгляд дзяржаў Еўрасаюза. Ён можа ўключаць меры па абмежаванні цэнаў на расійскую нафту, ужо ўзгодненыя ў рамках G7.

Пакет з'явіцца на фоне арганізацыі Расіяй «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны з мэтай іх далучэння, а таксама абвяшчэнні аб частковай мабілізацыі, зробленым Уладзімірам Пуціным сёння зранку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031