Знайсці
22.09.2022 / 20:30 1

Колькі каштуюць паслугі ў цырульні?

«Наша Ніва» паглядзела, якую суму давядзецца выкласці за стрыжку ў сталіцы і ў рэгіёнах. 

Фота: pn1.by

У Мінску ў цырульні эканом-класа за простую жаночую стрыжку трэба будзе заплаціць ад 9,50 рублёў, мужчынскую — ад 6,50. Дзіцячая каштуе ад 7,50 рублёў.

Цана на простае афарбоўванне валасоў у гэтай жа цырульні стартуе ад 19,30 рублёў.

У яшчэ адной цырульні эканом-класа за жаночую стрыжку трэба будзе выкласці ад 9 да 10 рублёў, а за мужчынскую — 8—9. 

Пастрыгчы дзіця тут будзе каштаваць ад 7 рублёў. 

Цана на простае афарбоўванне стартуе ад 16 рублёў. Кошт на паслугу залежыць ад даўжыні валасоў. 

У цырульні прэміум-класа за жаночую стрыжку трэба будзе аддаць ад 45 рублёў, мужчынскую — ад 35. 

За дзіцячую давядзецца заплаціць ад 32 рублёў, а за паслугу па простым афарбоўванні — ад 40 рублёў. 

У абласных гарадах цэны на паслугі меншыя. Так, напрыклад, у Гомелі жаночая стрыжка ў цырульні эканом-класа абыдзецца ад 7,50 рублёў, мужчынская — ад 4. Дзіцячая таксама да 10 рублёў.

Цана на простае афарбоўванне ў гэтай цырульні — ад 18,80 рублёў.

У цырульні прэміум-класа ў Гомелі жаночая стрыжка будзе каштаваць ад 23 рублёў, мужчынская — ад 12.

За дзіцячую трэба будзе выкласці ад 12 рублёў. 

Простае афарбоўванне ў такой цырульні будзе каштаваць ад 37 рублёў. 

У Брэсце ў цырульні эканом-класа заплаціць за жаночую і мужчынскую стрыжку трэба будзе ад 7 рублёў. Дзіцячая абыдзецца ў 6. 

За простае афарбоўванне заплаціць давядзецца ад 19 рублёў. 

У цырульні прэміум-класа за жаночую стрыжку ў Брэсце возьмуць каля 35 рублёў, мужчынскую — ад 18. 

Пастрыгчы дзіця будзе каштаваць ад 10 да 12 рублёў. 

За простае афарбоўванне ў салоне прэміум-класа давядзецца заплаціць ад 37 рублёў.

Чытайце таксама: 

Плата за ацяпленне да канца года застанецца нязменная

Колькі беларускага бізнэсу з’ехала ў Еўрасаюз?

У Беларусі зменшыліся рэальныя заробкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
5
label.reaction.facepalm
7
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
2
label.reaction.anger
3
2
ром / адказаць
22.09.2022
а нармальные парикмахерские есть?? че за премиум- класс?? 
какое то искусственное расслоение по московскому типу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31