Знайсці
18.09.2022 / 18:471РусŁacБел

УСУ: Мы фарсіравалі раку Аскол і ўзялі пад кантроль абодва яе берагі

Пра гэта паведаміла Упраўленне стратэгічных камунікацый Узброеных сілаў Украіны ў сваім тэлеграм-канале, апублікаваўшы адпаведнае відэа. 

«УСУ фарсіравалі Аскол. З учарашняга дня Украіна кантралюе і левы бераг», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля адступлення з Ізюма і Балаклеі ў выніку баёў 5—10 верасня расійская армія спрабавала замацавацца на рубяжах рэк Северскі Данец і Аскол. Аднак 11 верасня ўкраінскія войскі фарсіравалі Данец і падышлі да Лімана, 12 верасня занялі Святагорск на левым беразе Данца, а 16 верасня ўкраінскія камандзіры паведамілі пра вызваленне левабярэжняй часткі Купянска. Сённяшняе паведамленне УСУ азначае, што следам за перадавымі часткамі арміі на левым беразе замацавалася асноўная групоўка.

Чытайце таксама:

Пад Ізюмам украінцы захапілі сотні адзінак тэхнікі. Аналіз захопленага тлумачыць, чаму Расія не праводзіць мабілізацыі

Амерыканскія эксперты заявілі, што ўвесь Купянск пад кантролем украінцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
56
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
полк/адказаць/
18.09.2022
Слава ўкраінскім ваярам!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930