Знайсці
11.09.2022 / 18:20 5

«Прафесійны казачнік». Цыганкоў успомніў прагнозы Шаўцова і Мельянцова

Журналіст Віталь Цыганкоў у сябе ў фэйсбуку звярнуў увагу не на тую прапаганду лукашэнкаўскага рэжыму, якая ўвасабляецца ва ўмоўных азаронках, а на тых людзей, «якія па сутнасці таксама прапагандысты, але з прэтэнзіяй на аналітычнасць і нават «рэалізм». І прасачыў, «як ідэалогія ператварае «рэалістаў… у дурняў».

Дзяніс Мельянцоў

«У гэтыя радасныя дні ўкраінскага наступу людзі згадваюць ціхім неласкавым словам умоўных азаронкаў. Мяне заўсёды гэта здзіўляла — яны ж істоты неразумныя, чаго з іх узяць. Мне вось хочацца перадаць гарачае прывітанне персанажам, якія па сутнасці таксама прапагандысты, але з прэтэнзіяй на аналітычнасць і нават «рэалізм».

Ёсць такі Юрый Шаўцоў, які сваю безаглядную адданасць правадыру спрабуе абгортваць нейкімі псеўдааналітычнымі сентэнцыямі. Ён даўно выпаў з адэкватнасці, і таму даўно выпаў з маёй увагі. Але нядаўна я пацікавіўся, што ж ён піша апошнія месяцы. Аказваецца, з першага дня вайны ён прадвяшчаў, што Украіна развальваецца, і пачынаючы з лютага, кожны дзень з картамі і глыбокадумнымі высновамі тлумачыць, як планава і паступова разгортваецца расійскі наступ і як расіяне вось-вось аточаць украінскія войскі.

У прынцыпе, што чакаць ад чалавека, які гадамі кожны чых мінскага рэжыму прадстаўляў як вялікі геапалітычны зрух, разважаў пра тое, як кардынальна зменіць сітуацыю на Блізкім Усходзе «стратэгічнае супрацоўніцтва» Мінска з Тэгеранам, як Беларусь праз Венесуэлу захопіць усе паўднёваамерыканскія рынкі. Таксама даказваў, што Лукашэнка не гаварыў пра Гітлера, а голас яго падрабілі, гаварыў як пра факт пра сотні забітых палякамі мігрантаў і глыбокадумна разважаў пра тое, як афрыканскія мігранты захопяць і падпарадкуюць сабе літоўскі крыміналітэт.

Яго крэда я б назваў «прафесійны казачнік-дурачок». І такія людзі ў іх выкладаюць у дзяржаўных акадэміях.

Ну, Шаўцова без гумару ўспрымаць нельга.

Але я хачу згадаць чалавека, які (як ні ставіцца да яго пазіцыі) яўна не дурань, і знаходзіцца на зусім іншым інтэлектуальным узроўні ад прапагандыстаў. Гэта Мельянцоў, які нават для свайго тэлеграм-канала ўзяў назву «Рэаліст».

І тут паказальна пабачыць, як ідэалогія ператварае «рэалістаў»… скажам шчыра, у дурняў.

Вось што пісаў Мельянцоў 25 лютага: «Какие сценарии могут быть? Мне видится два основных: 1) Скорый захват Киева, подписание Зеленским (или временным правительством) акта о капитуляции с дальнейшим оформлением нейтрального статуса страны. 2) Затяжной конфликт с кровопролитными битвами за города, расчленение Украины с формированием отдельных государств с разной степенью зависимости от Москвы».

Што ён сёння скажа пра гэтыя свае сцэнарыі? Іншага варыянта ў яго не знайшлося. А мог бы і прамаўчаць, сказаць нешта «неадназначнае». Мог бы ў прафесара Ёфе спытаць, — той вялікі спецыяліст па неадназначнасці, можа навучыць. Але ж не, распірала падзяліцца сваімі аналітычнымі выкладкамі.

Магчыма, ён страціў пачуццё рэальнасці з-за набліжанасьці да нейкай унутранай уладнай інфармацыі, і настроі пра «Кіеў за тры дні», якія панавалі там, аўтаматычна перадаліся і яму. А можа, проста хацеў хутчэй пракукарэкаць дзеля нейкіх кар'ерных прычын.

Урэшце, не так важна, чаму гэта адбылося, у чым прычына, але можна канстатаваць: па выніку ад яго нічога не засталося ні ад аналітыка, ні ад рэаліста.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ян Норман / адказаць
11.09.2022
Наогул,колькасць "экспэрдаў",прычым з двух бакоў ,павылазіўшых аднекуль у апошні час,проста уражвае.Быў у офісе "мэнэджэрам па маркетынгу"-сёння эксперт,інтэрв'ю раздае.А іншымі словамі-паскудзіць эфір глупствам і пашляцінай.Я б з гэтых анал ітыкаў стварыў базу з такім алгарытмам:не угадаў у трох "прагнозах"-ідзі у чорны спіс,сядзі дома і вучы матчасць.
1
Лідкін боршч / адказаць
11.09.2022
Не кажы, цікавы момант, як твар не згубіць перад аматарамі тэлебачаньня ад вусатага мужчыны да апошняга дыктара гэтага тэлебачаньня. Здаецца, што будуць маўчаць.
0
Отож! / адказаць
12.09.2022
Таких экспертов, что высасывают информацию из пальца с ученым видом знатока - полно. Не припоминаю фамилии, но на онлайнере и вроде недолго даже на "НН" был "экономический консультант" из "агентства Альпари", который всегда выступал с апломбом мудреца, но нес чушь в стиле капитана Очевидность. Потому полагаю, чтобы избежать ситуаций "рука-лицо" - надо после такого мессиджа от эксперта проверять его другим экспертом.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31