Знайсці
07.09.2022 / 18:28

Фестываль кіно, дзе пакажуць крутыя фільмы са Скандынавіі і краін Балтыі, у гэтым годзе будзе бясплатным

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» пройдзе з 20 па 30 лістапада як online для ўсіх, так і offline ў Таліне, Вільні і Стакгольме. Ëн будзе прысвечаны тэме дома, аб чым сведчыць сёлетні слоган: «Як дома». Фільмы і івэнты «Ззяння» ўпершыню будуць даступныя для гледачоў бясплатна па рэгістрацыі. Аднак каманда фестывалю просіць аб падтрымцы.

Фестываль прадстаўляе гульнявое і дакументальнае кіно са Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. З 2018 года ў праграме ўдзельнічаюць таксама фільмы з Фарэрскіх астравоў, з 2019 — з Грэнландыі.

«Паўночнае ззянне», якое пройдзе сёлета ў восьмы раз, засталося адным з нешматлікіх кінафестываляў, які, нягледзячы на пандэмію і рэпрэсіі, не прапусціў аніводнага года і працягвае дзейнічаць у фармаце міжнароднага агляду: з куратарскай праграмай, рэтраспектывамі, уласным маніфестам, дыскусіямі і guest stars.

Нягледзячы на тое, што чальцы каманды ўжо па-за радзімай, раскіданыя па ўсім свеце, яны рыхтуюць сюрпрызы ў новай праграме.

Сёлета на фестывалі не будзе класічных квіткоў за прагляд фільмаў. Кіно стане больш даступным, бо глядзець яго можна будзе бясплатна, па рэгістрацыі. Замест «традыцыйных» квіткоў з'явіцца магчымасць заданаціць на сайце і тым самым падтрымаць фестываль.

Гледачы змогуць выбраць суму даната на сваё меркаванне і падтрымаць «Ззянне» ў некалькі клікаў. Таксама можна выбраць, ці падтрымаць фестываль адзін раз альбо рабіць гэта кожны месяц (гэтую функцыю можна адключыць пазней). 

«Нам патрэбная ваша падтрымка, каб праз кіно, праз сусвет кінафестывалю і магчымасці нэтворкінгу, якія ён дае, расказваць пра беларусаў і беларусак. 

Каб мовай кіно і вуснамі знакамітых замежных рэжысёраў, чые фільмы мы паказваем на «Ззянні», расказваць пра Беларусь і набліжаць яе да светлых зменаў, да каштоўнасцяў свабоды і роўнасці», — кажуць арганізатары фестывалю. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31